У Беларусі запаволіўся рост прамысловай вытворчасці — Белстат
![](https://pozirk.online/wp-content/uploads/2024/02/traktor_belarus_1128x752.jpg)
16 верасня, Позірк. Прамысловая вытворчасць у студзені — жніўні 2024 года ў наяўных цэнах склала 133,8 млрд рублёў (+7,1% да аналагічнага перыяду 2023-га), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У студзені прамвытворчасць вырасла на 5,4%, студзені — лютым — на 7,1%, студзені — сакавіку — на 6,5%, студзені — красавіку — на 7,7%, студзені — траўні — на 8%, студзені — чэрвені — на 7,1%, студзені — ліпені — на 7,5%.
У горназдабыўной прамысловасці рост склаў 4,4% (месяц таму гэты паказчык быў 4,7%), апрацоўчай прамысловасці — 7,3% (+7,7%), у сферы забеспячэння электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — 6,8% (+7,7%), у абласцях водазабеспячэння, а таксама збору, апрацоўкі і выдалення адкідаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў змен у гадавым вымярэнні не адбылося (+0,5%).
Згодна з данымі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, запасы гатовай прампрадукцыі на складах на 1 ліпеня 2024 года склалі 8 млрд 759 млн 130 тыс. рублёў. Ад пачатку года яны зменшыліся на 2,2% (на 1 студзеня 2024-га — 8 млрд 959 млн 749 тыс.), у гадавым вымярэнні павялічыліся на 0,5% (8 млрд 714 млн 633 тыс.).
Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка на нарадзе аб развіцці прамысловасці адной з праблем галіны назваў рэалізацыю прадукцыі.
“Склады трашчаць. Складскія запасы за 2023 год выраслі на 23%, — сказаў ён. — Профільны віцэ-прэм’ер мяне закалыхвае: гэта нармальна, заўсёды так было — мы тут зараз усё гэта прададзім. Але ж мы перыяд да перыяду ацэньваем гэтыя запасы. А колькі тэхнікі знаходзіцца на пляцоўках у дылераў, якія шмат для каго сталі дадатковым складам за мяжой?”
Паводле яго слоў, на складах гандлёвых дамоў Мінскага трактарнага завода сабралася амаль 6,5 тыс. адзінак тэхнікі, або больш як двухмесячны аб’ём вытворчасці: “Вось і “аб’ёмы” вытворчасці, і ваш “экспарт”.
Запазычанасць па рублёвых і валютных крэдытах, выдадзеных банкамі арганізацыям горназдабыўной прамысловасці, на 1 жніўня дасягнула 128,5 млн рублёў (+20,4% у гадавым выражэнні; +26,5% ад пачатку года), апрацоўчай — 29 млрд 802,5 млн (+20,4%; +26,5%). Пратэрмінаваная ў апрацоўчай прамысловасці — 128,8 млн (рост у 5,9 раза; у 3,8 раза).
Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў прамысловасці ў чэрвені склаў 2.584,9 рубля, што на 9,8% больш за сярэднюю па краіне (2.355,1).
Паводле даных Белстата, прамвытворчасць за 2023 год у наяўных цэнах склала 187,3 млрд рублёў (+7,7% да ўзроўню 2022-га).
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка