Беларусы Вроцлава мабілізуюцца для аказання дапамогі пацярпелым ад наступстваў паводкі
16 верасня, Позірк. Група беларусаў Вроцлава будзе шукаць магчымасці аказаць дапамогу тым, хто аказаўся ў цяжкай сітуацыі праз паводку ў польскім ваяводстве Ніжняя Сілезія, паведамляе тэлеграм-канал супольнасці.
Пацярпелым ад стыхіі беларусам, якім неабходна дапамога, прапануецца тэлефанаваць (+48 730 673 903, +48 886 606 863) альбо дасылаць паведамленні ў згаданы канал. Супольнасць рэкамендуе не выходзіць і не выязджаць на затопленыя дарогі; падрыхтаваць запас прадуктаў і пітной вады; не набліжацца да электрычнага абсталявання па-за межамі дома; правяраць грунт, калі неабходна перасекчы ваду; паведаміць сваё месцазнаходжанне мясцовым службам, калі неабходна дапамога (112 — агульны нумар экстранай дапамогі, 984 — водная служба выратавання, +48 71 770 22 22 — цэнтр кіравання крызіснымі сітуацыямі).
Адзначаецца, што 17–18 верасня могуць адбыцца падтапленні ў самім Вроцлаве, што звязана з павышэннем ўзроўню вады ў рэках рэгіёну, якое сярод іншага прывяло да прарыву адной з дамбаў.
Прадстаўніцтва па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) увечары 15 верасня заявіла пра адкрыццё кантактнай лініі для беларусаў “у сувязі з надзвычайным становішчам у шэрагу рэгіёнаў Польшчы, выкліканым паводкай” (чат-бот @nau_by_bot).
Кіраўнік гэтага прадстаўніцтва, намеснік кіраўніцы АПК Павел Латушка звярнуўся “да ўсіх з просьбай быць салідарнымі і аказваць дапамогу адзін аднаму, бо абсалютная большасць беларусаў у Польшчы не можа разлічваць на падтрымку з боку амбасады і консульстваў рэжыму” Аляксандра Лукашэнкі.
У згаданы чат-бот прапануецца таксама пісаць беларусам, у якіх узніклі праблемы ў іншых закранутых стыхіяй краінах.
У выніку выкліканых цыклонам “Барыс” ліўняў, якія абрынуліся на паўднёва-заходнія рэгіёны Польшчы 14 і 15 верасня, вада затапіла населеныя пункты Глухалазы і Клодзко, а горад Лёндэк-Здруй аказаўся адрэзаным ад дарожных зносін. Эвакуявана больш як 2,5 тыс. чалавек, многія дамы засталіся без электрычнасці. Разбураны масты, адбыўся прарыў дамбы ў невялікім горадзе Строне-Слёнску. Узровень вады ў адной з рэк падняўся да 6,7 метра пры дапушчальнай адзнацы 2,4 м. Загінула не менш як тры чалавекі.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск 15 верасня абвясціў, што пасля кансультацый з адпаведнымі міністрамі і ведамствамі даручана падрыхтаваць распараджэнне ўрада аб аб’яўленні стану стыхійнага бедства.
Згодна з прагнозамі сіноптыкаў, 16 верасня, у рэгіёне ападкі чакаюцца ў ранішнія і вечаровыя гадзіны, у аўторак прагназуецца невялікі дождж, 18 верасня — яснае надвор’е.
Ад цыклону пацярпела шмат населеных пунктаў у Польшчы, Аўстрыі, Чэхіі, Румыніі і Малдове.
- ПалітыкаЛатушка: Шэраг краін адмовіўся далучацца да пазову Літвы ў МКС па Лукашэнку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаВельмі ўсцешаныя, што патрапілі ў цэль — BelPol пра рэакцыю ўладаў на дэананімізацыю членаў выбаркамаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП дасягнула 66% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПра палітвязняў у Беларусі трэба паднімаць больш шуму ў медыя і міжнародных арганізацыях — МуйжніексМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаУ наступныя гады ў Беларусі адбудзецца змена ўлады — спецдакладчык ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі заклікаў улады ў Мінску запрасіць яго ў краінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па Беларусі: Я буду часткай хору, які стане павышаць цану за рэпрэсііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка