Лукашэнка па факце прызнаў занепакоенасць сітуацыяй з транзітам грузаў праз Беларусь
16 верасня, Позірк. Шэраг пытанняў, якія тычацца “забеспячэння транзіту грузаў і дапамогі прадпрыемствам ва ўмовах абмежаванняў з боку Захаду і пераарыентацыі на ўсходні кірунак”, паставіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 16 верасня з дакладам старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзіміра Арлоўскага.
Паводле інфармацыі прэс-службы Лукашэнкі, на сустрэчы таксама абмяркоўваліся “сітуацыя з плацяжамі і папаўненнем бюджэту па лініі працы мытных органаў” і “барацьба з кантрабандай”.
Паведамляецца, што спікер “адзначыў “шаленства” суседзяў на захадзе, якія прынялі шэраг рашэнняў аб закрыцці пунктаў пропуску”. “На беларускай мяжы цяпер функцыянуюць толькі пяць аўтадарожных пунктаў пропуску з 26 — па два на польскім і літоўскім кірунках і адзін — на латвійскім”, — гаворыцца ў паведамленні.
Варта адзначыць, што 12 са згаданых 26 пунктаў знаходзяцца на мяжы з Украінай і закрытыя ў сувязі з саўдзелам беларускага рэжыму ў расійскай агрэсіі. Па шэсць пунктаў размешчана на мяжы з Польшчай і Літвой, два — з Латвіяй.
“Натуральна, можна было адмахнуцца ад гэтага, сказаць, што санкцыі ўвялі, не гандлюем так з Захадам, як раней. Але ж Беларусь — транзітная краіна. Таму для нас гэтая ацэнка важная. Вось як паўднёвыя межы і заходнія ў параўнанні? Ваш пункт гледжання, ваш погляд, асабліва ў перспектыву на будучыню”, — звярнуўся Лукашэнка да Арлоўскага.
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (з беларускага боку Лоша) і Цвярячус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай і Шальчынінкай.
Пасля вынясення палітычна матываванага выраку журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
19 верасня 2023 года праз узрослую плынь нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў парламенце Нарвегіі заклікала змагацца за беларускіх палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс у 2025 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка