Латушка: Пазіцыі АПК і Літвы ў галоўных пытаннях палітыкі ў дачыненні да Лукашэнкі супадаюць
16 верасня, Позірк. Да вызвалення ўсіх палітвязняў, спынення рэпрэсій, “міграцыйнай вайны на мяжы з Еўрасаюзам” і падтрымкі агрэсіі РФ ва Украіне дэмсілы будуць працаваць з уладамі Літвы над узмацненнем санкцыйнага ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі, заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка па выніках сустрэчы з літоўскім намеснікам міністра замежных спраў Сімонасам Шатунасам.
Прэс-служба АПК паведамляе, што палітык, які таксама ўзначальвае Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ), “падрабязна праінфармаваў” суразмоўцу пра галоўную мэту НАУ — прыцягненне “Лукашэнкі і яго памагатых да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа і іншыя міжнародныя злачынствы” .
Паводле слоў Латушкі, “існыя пралазы” ў санкцыях “дазваляюць Лукашэнку атрымліваць прадукцыю, неабходную для падтрымкі расійскай агрэсіі ва Украіне”.
Шатунас, як сцвярджае прэс-служба АПК, падкрэсліў, што калі прэзідэнцкія выбары ў 2025 годзе “пройдуць у такім жа ключы, як і праходзіць падрыхтоўка да іх”, рэжым Лукашэнкі можа чакаць “наступны этап санкцый”. Ён таксама паведаміў, што выступае за далейшую гарманізацыю санкцый, уведзеных супраць рэжымаў у Мінску і Маскве.
Адзначаецца, што на сустрэчы таксама абмяркоўваліся рэпрэсіі, у тым ліку ў дачыненні да беларусаў, якія вяртаюцца з-за мяжы, аказваюць дапамогу палітвязням.
“Прадметны дыялог з намеснікам міністра замежных спраў Літвы дэманструе супадзенне пазіцый Аб’яднанага пераходнага кабінета і Міністэрства замежных спраў Літвы ў прынцыповых пытаннях далейшай палітыкі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі, — заявіў Латушка па выніках перамоў. — Падчас сустрэчы была адзначана не толькі важнасць санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі, але і неабходнасць міжнароднай супрацы ў пытаннях абароны правоў чалавека і дэмакратычных прынцыпаў, а таксама неабходнасць раздзялення паміж рэжымам Лукашэнкі і беларусамі, якія выступаюць супраць вайны і дыктатуры”.
На канферэнцыі “Прыцягненне да адказнасці за злачынствы і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі” 13 верасня ў Вільнюсе Шатунас не выключыў, што выбары-2025 у Беларусі могуць даць “новы імпульс” для ўвядзення чарговых санкцый ЕС.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі павінны адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года.
Дэмакратычныя сілы краіны неаднаразова заяўлялі, што будуць дамагацца іх непрызнання міжнароднай супольнасцю.
Папярэднія выбары 9 жніўня 2020 года адзначыліся самымі масавымі пратэстамі за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Палітычны крызіс, які ўзнік пасля іх, і шырокамаштабныя рэпрэсіі працягваюцца дагэтуль.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка