Жыхару Гродна пагражае да 10 гадоў зняволення за спробу ўвозу ў Беларусь псіхатропных грыбоў

24 снежня, Позірк. Аб затрыманні на мяжы з Польшчай 35-гадовага жыхара Гродна паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Адзначаецца, што мужчына ехаў рэйсавым аўтобусам з Польшчы, у яго выяўленыя “грыбы, якія змяшчаюць у сваім складзе асабліва небяспечны псіхатроп”.
Забароненае рэчыва ў затрыманага было выяўлена з дапамогай службовага сабакі. Удакладняецца, што “пад адзеннем мужчына схаваў тканкавы мяшок з рэчывамі зялёна-карычневага колеру”.
Экспертыза паказала наяўнасць у грыбах небяспечнага псіхатропу псілацыбіна.
У дачыненні да гродзенца распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 3281 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў).
“Мужчына затрыманы, ён можа пазбавіцца волі тэрмінам аж да 10 гадоў”, — паведамляе ДМК.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка


