Мінск хоча выкарыстаць “аўтарытэт і магчымасці” ЗША для ўплыву на рашэнні краін ЕС адносна Беларусі

22 кастрычніка, Позірк. Пра магчымасці Злучаных Штатаў Амерыкі ўплываць на краіны Еўрапейскага саюза ў інтарэсах Беларусі заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў 22 кастрычніка ў Мінску пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Як пішуць дзяржаўныя СМІ, Лукашэнка, заслухоўваючы даклад пра вынікі працы ў перамоўным працэсе з ЗША, паводле слоў Рыбакова, адзначыў “зрухі па многіх пытаннях” і звярнуў увагу на “асобныя праблемы”.
Дыпламат заявіў, што Вашынгтон узаемадзейнічае з Бруселем “з улікам тых рашэнняў, якія ЗША ўжо прынялі ў дачыненні да Беларусі, напрыклад па зняцці санкцыйных абмежаванняў”.
ЗША, паводле заявы Рыбакова, могуць паўплываць на дзяржавы ЕС у тым, “каб нейкія пытанні” беларускага “ўзаемадзеяння з еўрапейскімі дзяржавамі развіваліся больш станоўчым чынам”.
“Ні для каго не сакрэт, што ў ЗША асаблівыя стасункі з ЕС. Маецца пэўны аўтарытэт і магчымасці для таго, каб уздзейнічаць у станоўчым для нас ключы на нейкія рашэнні, якія прымаюць дзяржавы ЕС”, — сказаў Рыбакоў.
Лукашэнка на згаданай сустрэчы заявіў, што беларускія ўлады “свята выконваюць” тое, што “абяцалі амерыканцам”. “Тады было сказана дэлегацыі [ЗША], што вельмі хацелася б, каб і амерыканцы ў гэтым плане на 100% выконвалі дамоўленасці”, — дадаў ён.
Пасля вяртання Дональда Трампа ў Белы дом на пачатку 2025 года актывізаваліся публічныя кантакты прадстаўнікоў ЗША і беларускіх уладаў. Паводле вынікаў сустрэч Лукашэнкі з амерыканскімі дэлегацыямі, якія пачалі перыядычна прыязджаць у Мінск, на волю сталі выходзіць групы палітвязняў, пры гэтым рэпрэсіі ў краіне не спыніліся.
Еўрасаюз захоўвае санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі.
Пасля падзей 2020 года ўсе дыпламатычныя місіі краін ЕС у Беларусі, акрамя Венгрыі і Славакіі, якія прызначылі амбасадараў (падтрымліваюць афіцыйныя кантакты з мінскім і маскоўскім рэжымамі), узначальваюцца паверанымі ў справах. Гэта дазваляе не ўручаць даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку, якога дэмакратычныя краіны Еўропы не прызнаюць законным прэзідэнтам.
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі ствараецца агульная сістэма продажу квіткоў на аўтобусныя паездкі пасажыраў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка



