Мінск 22:40

На мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў

Архіўнае фота: vsat.lrv.lt

22 кастрычніка, Позірк. На беларуска-літоўскай мяжы працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз штодзённых даных Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).

З 3 па 19 кастрычніка САДМ не адзначала спробаў незаконнага пранікнення на тэрыторыю краіны. 20 кастрычніка зафіксавана 2 спробы, 21-га — 31.

За тры тыдні месяца паводле падлікаў “Позірку“, зарэгістравана 73 спробы парушэння літоўскай мяжы з боку Беларусі, з пачатку 2026 года — 1.732, што на 4,9% перавышае паказчык за ўвесь 2025 год (1.651), і на 72,9% — за ўвесь 2024-ы (1.002).

Пасля 34 дзён спакою (з 16 верасня па 19 кастрычніка) 20 кастрычніка Польшча паведаміла аб 8 спробах незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі. 21 кастрычніка актыўнасць мігрантаў зноў не адзначалася.

Мяжу з Латвіяй мігранты атакуюць 211 дзён запар (з 25 сакавіка). 21 кастрычніка зарэгістравана 27 спробаў.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: