Лукашэнка заявіў міністру абароны РФ, што на фоне выканання ўсіх абавязацельстваў перад Масквой у Беларусі няма ворагаў на Захадзе

22 кастрычніка, Позірк. У Мінска і Масквы ёсць “нямала пытанняў [у вайсковай сферы], якія неабходна абмеркаваць“. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 кастрычніка на сустрэчы ў Мінску з міністрам абароны Расіі Андрэем Белавусавым.
“Усе нашыя абавязацельствы з расійскага боку для Беларусі, з боку Беларусі да Расіі мы выконваем, — цытуе палітыка яго прэс-служба. — Нашы праціўнікі (ворагаў пакуль, напэўна, у нас тут асабліва няма на Захадзе) пра гэта ведаюць, яны ж бачаць“.
Лукашэнка падзякаваў Расіі за падтрымку сумеснай групоўкі, сфарміраванай у рамках АДКБ на заходнім напрамку. Паводле яго слоў, беларускае войска “выконвае сваю ролю”.
Ён лічыць, што ў Масквы няма прычын перажываць з нагоды абавязацельстваў Мінска “па ахове межаў Саюзнай дзяржавы”.
Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь “рыхтуецца да вайны“, але “спрабуе яе ўсяляк пазбегнуць“: “Ні нам, ні вам яна не патрэбная. Але каб яна не здарылася, трэба быць гатовымі. Таму наша сумесная групоўка на заходнім кірунку заўсёды будзе патрэбная. І яна сёння ў парадку”.
У той час, калі сумежныя з Беларуссю краіны Еўрасаюза штодня фіксуюць спробы штурму мяжы мігрантамі з беларускага боку, Лукашэнка заявіў суразмоўцу, што Мінск “кантралюе ўсю тэрыторыю ўздоўж мяжы — гэта блізу 3 тыс. км, калі Захад і Украіну браць“.
У сваю чаргу Белавусаў, як перадае прэс-служба Лукашэнкі, падкрэсліў, што “міжнародная абстаноўка працягвае дэградаваць”: “Мы бачым, што адбываецца ў Еўропе, на Блізкім Усходзе. І гэта патрабуе папераджальных дзеянняў”.
Падчас анлайн-брыфінгу па WhatsApp 17 кастрычніка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія хоча размясціць у Беларусі балістычную зброю.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі надаў арміі РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну зімой і вясной 2022 года, а затым на працягу многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лечаць расійскіх вайскоўцаў. Паводле звестак журналістаў-расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю на карысць расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі ствараецца агульная сістэма продажу квіткоў на аўтобусныя паездкі пасажыраў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
