Дырэктар фірмы ў Шклоўскім раёне атрымаў 3,5 года зняволення з адтэрміноўкай за ўхіленне ад выплаты 720 тыс. рублёў падаткаў
22 кастрычніка, Позірк. 3,5 года зняволення з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады за ўхіленне ад выплаты 720 тыс. рублёў падаткаў і падатковае махлярства прызначыў суд Ленінскага раёна Магілёва 49-гадоваму дырэктару фірмы па аптовым продажы піламатэрыялаў.
Як паведаміла пракуратура Магілёва, мужчына, які кіраваў фірмай ў Шклоўскім раёне (Магілеўская вобласць), абвінавачаны ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры і падатковым махлярстве ў асабліва буйным памеры.
Паводле матэрыялаў справы, у 2022–2026 гадах кіраўнік прадаваў піламатэрыялы расійскім кампаніям праз падкантрольнае яму прадпрыемства, зарэгістраванае ў РФ. У дакументах на адгрузку кошт прадукцыі значна заніжаўся, праз што ў бухгалтарскім уліку беларускай фірмы недакладна адлюстроўвалася выручка.
Частку дагавароў аб набыцці піламатэрыялаў у беларускіх арганізацый і іх далейшым продажы фігурант афармляў ад імя расійскага прадпрыемства, хаваючы падатковую базу па падатку на прыбытак.
У выніку бюджэт недаатрымаў больш за 382 тыс. рублёў гэтага падатку, адзначаецца ў паведамленні. Акрамя таго, дырэктар арганізаваў падрыхтоўку падатковых дэкларацый з заведама ілжывымі звесткамі пра падатковую базу па аперацыях, якія абкладаюцца ПДВ.
Неабгрунтавана яму вярнулі больш за 342 тыс. рублёў падаткаў. Агульны ўрон перавысіў 720 тыс. рублёў.
У судзе абвінавачаны прызнаў віну, раскаяўся і цалкам кампенсаваў шкоду, паведамляе пракуратура. Акрамя пазбаўлення волі яму прызначаны штраф у памеры 600 базавых велічынь (27 тыс. рублёў) і на пяць гадоў забаронена займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.
Прысуд не набыў моц, можа быць абскарджаны або апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
У жніўні 2026 года Следчы камітэт паведаміў пра завяршэнне расследавання крымінальнай справы фактычных уладальнікаў і службовых асобаў будаўнічай арганізацыі, якія абвінавачваюцца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і злоўжыванні ўладай.
У чэрвені 2026 года Генеральная пракуратура накіравала ў суд справу фактычнага кіраўніка камерцыйных арганізацый і 10 яго меркаваных саўдзельнікаў. Ім інкрымінуецца ўхіленне ад выплаты падаткаў і страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Паводле абвінавачання, агульны ўрон па 30 эпізодах перавысіў 11 млн рублёў.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі ствараецца агульная сістэма продажу квіткоў на аўтобусныя паездкі пасажыраў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства

