Мінск 15:24

Беларускі і брытанскі дыпламаты абмеркавалі перспектывы двухбаковай супрацы — МЗС Беларусі

Лонгхёрст і Сякрэта (злева направа)
Фота: прэс-служба МЗС

22 кастрычніка, Позірк. Цяперашні стан і перспектывы двухбаковай супрацы абмеркавалі 22 кастрычніка ў Мінску намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта і часовы павераны ў справах Вялікабрытаніі Уільям Лонгхёрст.

Прэс-служба беларускага МЗС, якая паведаміла пра сустрэчу, іншых падрабязнасцяў не прывяла.

Лонгхёрст прызначаны павераным у справах Вялікабрытаніі ў Беларусі 16 чэрвеня 2026 года. На гэтай пасадзе ён змяніў Дэвіда Уорда.

31 ліпеня Лонгхёрст уручыў даверчыя граматы міністру замежных спраў Максіму Рыжанкову.

Як паведамляў “Позірк“, 22 жніўня брытанскі дыпламат апублікаваў першы відэазварот да беларусаў на рускай мове, у якім падзякаваў за цёплы прыём і прызнаўся, што пакуль ведае толькі два беларускія словы — “прывітанне” і “дзякуй”.

21 кастрычніка часовы павераны ў справах Італіі Кармела Фікарра перадаў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў Беларусі Ігару Сякрэце. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-італьянскіх стасункаў, а таксама “актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня”.

Падзяліцца: