У выніку атакі дрона ў Бранскай вобласці РФ траўмаваны грамадзянін Беларусі — СМІ

12 лістапада, Позірк. Грамадзянін Беларусі пацярпеў у Злынкаўскім раёне (Бранская вобласць Расіі) ў выніку атакі беспілотніка на легкавы аўтамабіль, агулам траўмаваныя тры чалавекі, паведамляюць дзяржаўныя СМІ са спасылкай на прэс-службу беларускага Міністэрства замежных спраў.
Пацярпелы дастаўлены ў Злынкаўскую цэнтральную раённую бальніцу, яму надаецца неабходная медыцынская дапамога. Стан стабільны.
Адзначаецца, што аддзяленне амбасады Беларусі ў Смаленску “падтрымлівае пастаянны кантакт” з мясцовымі ўладамі і медыцынскай установай, у якой знаходзіцца пацярпелы.
22 кастрычніка ў Бранскай вобласці Расіі пацярпелі два грамадзяніны Беларусі. Адзін — у выніку трапляння беспілотніка ў фуру ў Жукаўскім раёне (быў шпіталізаваны, пагроза для жыцця адсутнічала), другі — пасля выбуху дрона каля сяла Дзяменка Навазыбкаўскай гарадской акругі (прызначанае амбулаторнае лячэнне).
8 кастрычніка 2026 года ў Бранскай вобласці беспілотнік атакаваў грузавы аўтамабіль з беларускай рэгістрацыяй. 31-гадовая грамадзянка Беларусі атрымала цяжкія раненні, ёй спатрэбілася аперацыя з ампутацыяй канцавін. МЗС Беларусі абвінаваціла Украіну ў наўмысным удары па грузавіку, Кіеў адхіліў абвінавачанні і заявіў пра адсутнасць пераканаўчых доказаў сваёй датычнасці.
2 ліпеня 2026 года беспілотнік атакаваў аўтобус Мінск — Анапа на пункце пропуску Красны Камень на мяжы Бранскай і Гомельскай абласцей. Два кіроўцы і адзін пасажыр атрымалі лёгкія раненні.
17 чэрвеня 2026 года ў Бранскай вобласці Расіі беспілотнік атакаваў аўтобус з дзецьмі з Рэчыцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, які ехаў з Беларусі ў Геленджык. У аўтобусе знаходзіліся 44 чалавекі, у тым ліку 28 дзяцей. Загінула суправаджальніца групы Вікторыя Гарошка, жонка трэнера, восем чалавек атрымалі раненні, сярод іх шасцёра дзяцей.
Расійскія і ўкраінскія беспілотнікі неаднаразова заляталі ў паветраную прастору Беларусі на фоне вайны. 23 сакавіка 2025 года намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў заявіў, што баявыя дроны з тэрыторыі Украіны залятаюць у Беларусь “вельмі часта”, часам падаюць між жылымі дамамі. Паводле яго слоў, такія выпадкі адбываліся практычна кожны тыдзень.
У кастрычніку 2025 года дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч прызнаў, што расійскія сродкі радыёэлектроннай барацьбы ўплываюць на траекторыю палёту беспілотнікаў, праз што частка з іх залятае на ўсходнюю тэрыторыю Беларусі.
У ліпені 2025 года беспілотнік упаў у двары шматпавярховага дома ў Фрунзенскім раёне Мінска, пашкодзіўшы прыпаркаваныя аўтамабілі. Следчы камітэт паведаміў, што апарат быў начынены тратылам і паражальнымі элементамі.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаНа кожнага жыхара Беларусі за год прыпадае больш за 500 кг цвёрдых адкідаў — спецыялістМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 11,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2026 года цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым за той жа леташні перыяд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


