Мінск 11:21

У Мінску затрыманы 38-гадовы мужчына, што падазраецца ва ўзброеным разбоі

Відэа: прэс-служба МУС / стоп-кадр: "Позірк"

12 лістапада, Позірк. 38-гадовы мужчына, што падазраецца ва ўзброеным разбоі, затрыманы ў Мінску, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.

Уначы 12 лістапада 26-гадовы жыхар сталіцы паведаміў у міліцыю, што знаёмы, пагражаючы прадметам, падобным да пісталета, адабраў у яго 2 тыс. долараў і ўцёк.

Паводле звестак ведамства, мужчыны перыядычна мелі зносіны ў інтэрнэце. Напярэдадні адзін з іх прапанаваў сустрэцца. Пацярпелы прыехаў на аўтамабілі, у салоне якога знаходзіліся грошы ад продажу іншай машыны.

Падчас сустрэчы падазраваны, як паведамляецца, сеў на пасажырскае сядзенне, дастаў зброю і запатрабаваў аддаць наяўныя грошы.

З дапамогай Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі і “пры адпрацоўцы жылога сектара” сілавікі высветлілі асобу і месцазнаходжанне меркаванага нападніка.

38-гадовага жыхара Мінскай вобласці затрымалі пры сілавой падтрымцы байцоў атрада міліцыі спецыяльнага прызначэння. У яго вынялі незарэгістраваны пісталет “Берэта”, пнеўматычную вінтоўку і боепрыпасы. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, некалькі гадоў таму мужчына набыў зброю за мяжой праз інтэрнэт.

Частку выкрадзеных грошай ён паспеў змарнаваць, астатнія атрымалася вярнуць.

Затрыманы падазраваны ў рабаванні ювелірнай крамы ў Мінску

23 жніўня, Позірк. Міністэрства ўнутраных спраў паведаміла 23 жніўня аб затрыманні падазраванага ў разбойным нападзе на ювелірную краму ў Мінску. "Зладжаная праца падраздзяленняў міліцыі дазволіла на працягу сутак высветліць асобу нападніка. Ім аказаўся 34-гадовы мінчанін, які спрабаваў збегчы за мяжу …

Траіх замежнікаў падазраюць у разбоі на замову ў Смалявіцкім раёне (абноўлена)

16 лютага, Позірк. Пра прадухіленне ўзброенага разбою ў адным з прыватных дамоў у Смалявіцкім раёне (Мінская вобласць) паведаміла 16 лютага прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў. Гэта адбылося каля 4:00. Трое “ўзброеных зламыснікаў” аказалі супраціў, “міліцыянеры выкарысталі аўтаматычную зброю”. Двух нападнікаў затрымалі адразу. Трэці, …
Падзяліцца: