Мінск 02:07

У Слуцкім раёне асфальтаўкладчык да смерці пераехаў пенсіянера, узбуджана крымінальная справа

12 лістапада, Позірк. Асфальтаўкладчык пераехаў 72-гадовага пенсіянера, які “ўвайшоў у зону правядзення рамонту” дарогі ў аг. Грэск (Слуцкі раён Мінскай вобласці).

Як паведамляе Следчы камітэт, ад атрыманых цялесных пашкоджанняў пешаход памёр на месцы.

Паводле звестак следства, 11 лістапада каля 12.50 гадзін 49-гадовы машыніст асфальтаўкладчыка ўдзельнічаў у правядзенні дарожных работ на аўтадарозе Н-8540 Капыль — Грэск праз Грозава: “Падчас руху <…> заднім ходам ён учыніў наезд на мужчыну”.

На месцы працавала следча-аператыўная група. Прызначаны шэраг экспертыз.

Паводле папярэдніх даных, участак правядзення прац быў агароджаны воданаліўнымі блокамі.

Слуцкім раённым аддзелам СК у адносінах да вадзіцеля ўзбуджана крымінальная справа паводле ч. 1 арт. 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці).

Падзяліцца: