Больш за 920 тыс. чалавек прышчапілася ад грыпу ў Беларусі
12 лістапада, Позірк. Больш за 920 тыс. чалавек прышчапілі ад грыпу ў Беларусі па стане на 9 лістапада, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (санітарная служба).
Асноўнай мэтай кампаніі вакцынацыі названа абарона ад цяжкай плыні хваробы і ўскладненняў.
Да груп рызыкі адносяцца дзеці ва ўзросце ад шасці месяцаў да трох гадоў, дзеці старэйшыя за тры гады і дарослыя з хранічнымі захворваннямі, людзі старэйшыя за 65 гадоў, пацыенты з імунасупрэсіяй, цяжарныя жанчыны, медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі, а таксама дзеці і дарослыя, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання. У пералік таксама ўваходзяць супрацоўнікі дзяржорганаў, якія “забяспечваюць бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва”.
Вакцынацыя праводзіцца бясплатна для прадстаўнікоў групаў рызыкі і на платнай аснове для астатніх жадаючых.
У арганізацыях аховы здароўя даступныя дзве вакцыны: французская “Ваксігрып” — на платнай аснове і расійская “Грыпол Плюс” — на бясплатнай.
Падкрэсліваецца, што зараз інтэнсіўнасць эпідэмічнага працэсу вострых рэспіраторных інфекцый у краіне застаецца нізкай і мае тэндэнцыю да зніжэння. Пры гэтым захваральнасць на 4 працэнты вышэйшая, чым за аналагічны перыяд мінулага года.
Уздым захворвання на ВРВІ, у тым ліку грып, чакаецца ў студзені – пачатку лютага 2027 года, паведаміў 5 кастрычніка загадчык аддзялення імунапрафілактыкі аддзела эпідэміялогіі згаданага цэнтра Кірыл Ігнатаў.
Паводле яго слоў, адначасова чакаецца цыркуляцыя негрыпозных рэспіраторных вірусаў, вірусаў грыпу і віруса SARS-CoV-2 (ковід-19), А(H1N1).
“Вірус грыпу В, як правіла, далучаецца да цыркуляцыі ў канцы сезона. Гэта значыць, можа, у сваю чаргу, выклікаць другую хвалю, другі ўздым захворвання на рэспіраторныя інфекцыі”, — адзначыў Ігнатаў.
Гаворачы аб прафілактыцы грыпу, прадстаўнік цэнтра падкрэсліў важнасць вакцынавання. У адпаведнасці з рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штамавая састаўная цыркуляцыя грыпу на сезон 2026–2027 гадоў была зменена па ўсіх трох штамах, у сувязі з чым скарэкціраваны і склад вакцын.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВысланы з Грузіі беларускі палітуцякач Леў Міхееў атрымаў у Арменіі часовае пасведчанне асобыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваКолькасць скаргаў у Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных вырасла за год у 2,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


