Доля турыстычнай галіны ў ВУП па выніках года дасягне 2,6% — прагноз Мінэканомікі

12 лістапада, Позірк. Па выніках 2026 года доля турыстычнай галіны ў агульным аб’ёме валавога ўнутранага прадукту дасягне 2,6%, а экспарт турыстычных паслуг вырасце на 20,6%. Адпаведны прагноз агучыў першы намеснік міністра эканомікі Іван Вежнавец 12 лістапада на пасяджэнні Гродзенскага аблвыканкама.
Такія вынікі, як адзначае прэс-служба Мінэканомікі, “сталі магчымымі дзякуючы захадам у развіцці турыстычнай сферы, якія цяпер рэалізуюцца”.
Паводле слоў чыноўніка, рэалізацыя турыстычнага патэнцыялу “дазваляе канвертаваць гісторыка-культурны здабытак Беларусі ў каштоўны эканамічны рэсурс”.
У прыватнасці, адзначыў ён, “Прынёманскі край з багатай архітэктурнай спадчынай і маляўнічымі ландшафтамі мае істотны рэзерв для развіцця гэтага кірунку”.
Кажучы пра развіццё турыстычнага кірунку, Вежнавец заявіў пра праведзеную “маштабную працу ў інстытуцыйным рэфармаванні галіны”.
У якасці прыкладаў ён прывёў пачатак функцыянавання Нацыянальнага агенцтва па турызме, распрацоўку дзяржпраграмы “Турызм” ды канцэпцыі развіцця турыстычнай сферы.
“Актыўна развіваецца інфраструктура гасціннасці і адпачынку. Для падтрымкі такіх праектаў запушчаны спецыяльны крэдытны прадукт “Турыстычны патэнцыял”. За дзевяць месяцаў 2026 года ўведзена ў эксплуатацыю 16 буйных аб’ектаў”, — паведаміў чыноўнік.
Паводле слоў намесніка міністра, для сістэмнага прасоўвання нацыянальнага турыстычнага брэнда ініцыяваны конкурс на найлепшы турыстычны вобраз краіны, арганізаваныя здымкі папулярных шоу, азнаямленчыя туры па Беларусі топ-блогераў з Кітая ды іншых краін.
Пра развіццё культурнага складніка турызму, сказаў Вежнавец, сведчыць правядзенне ва ўсіх рэгіёнах “буйных мерапрыемстваў — фестывалю нацыянальных культур у Гродне, “Купалля” ў Александрыі, “Вераснёўскага фэсту” ў Жылічах і гэтак далей”.
Вынікам праведзенай працы чыноўнік назваў 7,4 млн уязных турыстычных паездак. “Унутраны турыстычны паток таксама дэманструе рэкордныя значэнні — больш за 20 млн паездак па краіне. Гэта сведчыць пра рост цікавасці саміх беларусаў да падарожжаў па родным краі”, — падкрэсліў намеснік міністра.
Падсумоўваючы, ён адзначыў, што сістэмная праца па рэалізацыі турыстычнага патэнцыялу дазваляе паслядоўна нарошчваць унёсак турызму ў эканоміку краіны і ўмацоўваць пазіцыі Беларусі на міжнародным рынку турыстычных паслуг.
18 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ “Аб развіцці аграэкатурызму”, якім у тым ліку прадугледжваецца падаўжэнне льготнага крэдытавання суб’ектаў аграэкатурызму на неабмежаваны перыяд дзеяння.
Турыстычнай дзейнасцю ў 2025-м займалася 1.255 арганізацый (у 2024-м — 1.108; +13,3%), іх паслугамі скарысталася 3 млн 528,1 тыс. чалавек (2 млн 711,2 тыс.; +30,1% адпаведна), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Летась Беларусь наведала 579,2 тыс. арганізаваных турыстаў (366,7 тыс.; рост у 1,6 раза) з 86 краін свету (85).
Пяцёрка краін-лідараў, грамадзяне якіх у 2025-м арганізавана наведалі Беларусь: Расія — 570.336, Латвія — 2.228, Турцыя — 1.657, Кітай — 884, Эстонія — 566. У 2024-м: Расія — 355.799, Турцыя — 763, Латвія — 527, Кітай — 410, Літва — 288.
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаНа кожнага жыхара Беларусі за год прыпадае больш за 500 кг цвёрдых адкідаў — спецыялістМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы ад пачатку года падаражэлі на 11,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзесяць месяцаў 2026 года цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым за той жа леташні перыяд (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



