У парламенце Люксембурга заявілі пра адказнасць за падтрымку дэмакратычных памкненняў беларусаў

22 кастрычніка, Позірк. Люксембург “нясе адказнасць за падтрымку імкнення беларусаў да дэмакратычнай будучыні“. Пра гэта заявіў віцэ-спікер Палаты дэпутатаў (парламент краіны) Андрэ Баўлер 22 кастрычніка падчас абмену думкамі паміж парламентарыямі і лідарам дэмакратычных сіл Беларусі Святланай Ціханоўскай.
Як адзначае прэс-служба заканадаўчага органа, Люксембург падтрымлівае беларусаў, якія былі “вымушаныя пакінуць [сваю] краіну, і тых, хто імкнецца да дэмакратычнай будучыні“.
Ціханоўская, гаворыцца ў рэлізе, згадала пра 300-500 тыс. беларусаў, якія эмігравалі не па сваёй волі, каб пазбегнуць “магчымых рэпрэсій з боку сіл аўтакратычнага рэжыму, устаноўленага Лукашэнкам“.
Паведамляецца, што Ціханоўская “меркавана, перамагла на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе“, а таму “знаходзіцца ў выгнанні“.
Парламентарыі праз сваю дэлегацыю ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) “абавязаліся падтрымліваць палітычны дыялог з апазіцыйнымі сіламі, а таксама з праваабаронцамі, незалежнымі СМІ і грамадзянскай супольнасцю Беларусі“.
“Ваш візіт прыцягвае ўвагу да галасоў тых, хто часта застаецца непачутым”, — сказаў Баўлер, звяртаючыся да Ціханоўскай.
Паводле інфармацыі прэс-службы дэмлідара, яна прапанавала правесці ў Люксембургу ў 2027 годзе парламенцкі круглы стол, разгледзець магчымасць стажыровак для маладых беларусаў у Палаце дэпутатаў.


- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваАд пачатку 2026 года зарэгістравана больш за 7 тыс. выпадкаў лічбавага махлярства з рэальнымі стратамі для грамадзян — ГенпракуратураМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ Беларусі ствараецца агульная сістэма продажу квіткоў на аўтобусныя паездкі пасажыраў — МінтрансМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
