Лукашэнка назваў Дзень народнага адзінства сімвалам нацыянальнага адраджэння Беларусі
17 верасня, Позірк. Святам гістарычнай справядлівасці, якое сімвалізуе нацыянальнае адраджэнне Беларусі, назваў Дзень народнага адзінства 17 верасня Аляксандр Лукашэнка, віншуючы суайчыннікаў з гэтай датай.
“17 верасня 1939 года ажыццявілася адвечнае імкненне беларусаў жыць на сваёй тэрыторыі адзінай сям’ёй у міры і згодзе, — прыводзіць тэкст паслання прэс-служба віншавальніка. — З таго часу мы засвоілі ісціну: каб заставацца незалежнымі, трэба быць моцнымі эканамічна, палітычна і духоўна”.
Пра тое, што Беларусь — праз дзеянні рэжыму ў Мінску — стала імкліва ўпадаць у палітычную і эканамічную залежнасць ад Расіі пасля падзей 2020 года і ў яшчэ большай ступені пасля паўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны, якая пачалася ў лютым 2022-га, Лукашэнка нічога не сказаў.
“85 гадоў таму нашы продкі ўз’ядналіся дзеля стварэння на карысць агульнай будучыні. Крок за крокам працоўнымі і ратнымі перамогамі, талентам і энергіяй мільёны людзей умацоўвалі дзяржаўнасць, сцвярджаючыся сярод народаў і культур як моцная духам і прагрэсіўная нацыя”, — заявіў ён.
Лукашэнка лічыць, што сёння, калі Беларусь “развіваецца і ўпэўнена ідзе наперад”, важна “беражліва захоўваць у сэрцах любоў і павагу да роднай зямлі”. Толькі агульнымі намаганнямі, на яго думку, жыхары краіны змогуць “перадаць нашчадкам гордае права беларусамі звацца”.
Напярэдадні прадстаўнікі беларускіх уладаў, у прыватнасці, шэраг дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Круты, выкарысталі Дзень народнага адзінства ў тым ліку для антыпольскай прапаганды.
Дзень народнага адзінства — дзяржаўнае свята, якое адзначаецца 17 верасня. Заснаванае ўказам Лукашэнкі ў чэрвені 2021 года і прымеркаванае да гадавіны польскага паходу Чырвонай арміі, па выніках якога да БССР была далучана Заходняя Беларусь — тэрыторыя, што адышла Польшчы на падставе Рыжскай мірнай дамовы ад 18 сакавіка 1921 года, якая які завяршыла двухгадовую савецка-польскую вайну.
Паход быў узгоднены з нацысцкай Германіяй, якая атакавала Польшчу 1 верасня і распачала тым самым Другую сусветную вайну.
Усталяванне свята раскрытыкавала афіцыйная Варшава і беларускія дэмакратычныя сілы.
Гл. таксама:
Альянс нацыстаў і камуністаў. Што святкуе 17 верасня беларуская ўлада (на рускай мове)
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка