Мінск 12:42

Два рыбакі патанулі ў Гомелі

Фота: ТРВОД

18 верасня, Позірк. Пра ўтапленне ў Гомелі двух мужчын 1970 і 1987 года нараджэння паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

Гэта здарылася ўдзень 17 верасня. “Устаноўлена, што кампанія з трох чалавек рыбачыла на беразе ракі Сож. У нейкі момант адзін з таварышаў вырашыў праверыць рыбалоўныя снасці, заблытаўся ў лесцы і сышоў пад ваду, на дапамогу яму паспяшаўся другі рыбак. Спроба выратаваць таварыша аказалася няўдалай, мужчына патануў, заблытаўшыся ў той жа лесцы”, — гаворыцца ў паведамленні.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

У сярэдзіне ліпеня “Позірк” паведамляў, што, паводле даных МНС, за пяць гадоў (2021–2025) у беларускіх вадаёмах патанула 1.984 чалавека, у тым ліку 132 дзіцяці. Асобна ў 2025-м — 282 (12).

У мінулым годзе доля патанулых у афіцыйны купальны сезон (з 1 траўня да 30 верасня) склала 56% (дзяцей — 58%). 59% ахвяр перад утапленнем былі ў стане алкагольнага ап’янення. 

Падзяліцца: