Ціханоўская правядзе “шэраг палітычных сустрэч” у ЗША
17 верасня, Позірк. Візіт беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай у Злучаныя Штаты Амерыкі адбудзецца 23–27 верасня.
Паводле інфармацыі прэс-службы палітыка, 23–25 верасня Ціханоўская паўдзельнічае ў мерапрыемствах 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Дэмлідар плануе ўзняць пытанні “ўдзелу Беларусі ў агрэсіі Расіі супраць Украіны, неабходнасці вываду расійскіх войскаў і ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі, прыцягнення да адказнасці Аляксандра Лукашэнкі і саўдзельнікаў рэжыму праз міжнародныя суды”.
Палітык таксама мае намер заклікаць да “рашучых захадаў супраць рэжыму Лукашэнкі” і абмеркаваць “крокі па вызваленні больш як 1.400 палітычных вязняў”.
Разам з дэлегацыяй Еўрасаюза ў Нью-Ёрку плануецца правесці дыскусію па сітуацыі ў Беларусі.
25 верасня Ціханоўская выступіць у Пенсільванскім універсітэце (штат Філадэльфія). 26 верасня яна наведае Вашынгтон, дзе ёй будзе ўручана прэмія Лантаса ў галіне правоў чалавека за 2024 год. У сталіцы ЗША дэмлідар “правядзе шэраг палітычных сустрэч”.
Візіт завершыцца 27 верасня наведваннем Чыкага, дзе Ціханоўская плануе сустрэцца з мясцовымі палітыкамі і выступіць з прамовай у Чыкагскай радзе па глабальных справах.
Папярэдні візіт беларускага палітыка ў ЗША адбыўся 17–23 верасня 2023 года і таксама быў спалучаны з мерапрыемствамі Генасамблеі ААН.
Прэмія Лантаса ў галіне правоў чалавека ўручаецца з 2009 года. Ёй узнагароджваюць па адным чалавеку на год. Заснаваная ў мэтах “падвышэння дасведчанасці пра парушэнні правоў чалавека і людзей, якія змагаюцца з імі па ўсім свеце”.
Лаўрэатамі прэміі ў розныя гады былі ўраджэнец Беларусі, былы прэзідэнт і прэм’ер-міністр Ізраіля, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Шымон Перэс, а таксама далай-лама XIV (Нгагванг Лоўзанг Тэнцзін Г’ямцхо), экс-дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і іншыя палітычныя і грамадскія дзеячы.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка