Кіраўнік МЗС Літвы, што падала матэрыялы супраць рэжыму Лукашэнкі, вітаў рашэнне МКС распачаць расследаванне

13 сакавіка, Позірк. Літва “рашуча вітае” рашэнне Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) і яго офіса пракурора распачаць расследаванне “злачынстваў супраць чалавечнасці, здзейсненых рэжымам Аляксандра Лукашэнка супраць народа Беларусі з 1 траўня 2020 года”, адзначыў міністр замежных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы Кястуціс Будрыс.
Чыноўнік нагадаў, што менавіта Літва ў 2024 годзе накіравала ў МКС матэрыялы, якія пераканалі суд адкрыць гэтае расследаванне.
“Аніводны рэжым не мусіць думаць, што можа катаваць, дэпартаваць, пераследваць або прымушаць замаўчаць сваіх апанентаў і грамадзян без наступстваў. Правасуддзе мае перамагчы, — напісаў Будрыс на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х. — Шырокамаштабныя і сістэматычныя атакі на грамадзянскае насельніцтва павінны сустракаць выразны механізм адказнасці, які паслядоўна прымяняецца, бо адказнасць — гэта не толькі справядлівасць для ахвяр, але і фактар стрымання на будучыню. Усе вінаватыя маюць быць прыцягнутыя да адказнасці”.
Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, рэагуючы на гэтае паведамленне, падзякавала Літве за “прынцыповае лідарства і падтрымку правасуддзя”. “Расследаванне МКС дасылае выразны сігнал: за злачынствы супраць чалавечнасці, здзейсненыя рэжымам у Беларусі, не можа быць беспакаранасці. Усе адказныя маюць быць прыцягнутыя да адказнасці”, — напісала палітык.
12 сакавіка Міжнародны крымінальны суд распачаў расследаванне па матэрыялах Літвы пра здзяйсненне рэжымам Аляксандра Лукашэнкі трансгранічных злачынстваў супраць чалавечнасці. Офіс пракурора МКС адкрыў гэтае расследаванне, бо прыйшоў да наступнай высновы: “Існуюць разумныя падставы меркаваць, што злачынствы, якія трапляюць пад дзеянне Рымскага статута МКС, былі здзейсненыя прынамсі часткова на тэрыторыі Літвы”. Апошняя, у адрозненне ад Беларусі, з’яўляецца ўдзельніцай МКС.
Згодна з паведамленнем, мандат расследавання “ахоплівае трансгранічныя злачынствы — любыя мінулыя і цяперашнія абвінавачанні ў злачынствах, здзейсненых з 1 траўня 2020 года ў Беларусі, калі прынамсі адзін элемент злачынства быў здзейснены на тэрыторыі Літвы, у адпаведнасці з параметрамі звароту і рамкамі юрысдыкцыі суда”
“Такім чынам, новае расследаванне ўключае злачынствы супраць чалавечнасці, такія як дэпартацыя, а таксама пераслед з дапамогай дэпартацыі ў дачыненні да любой вызначанай групы або супольнасці з палітычных матываў, якія, як мяркуецца, былі здзейсненыя беларускімі ўладамі. Гаворка ідзе пра злачынствы, якія трапляюць пад артыкул 7(1)(d) і артыкул 7(1)(h) Рымскага статута”, — гаварылася ў паведамленні.
Адметна, што на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы 26 лютага 2026 года была прынятая дырэктыве №1 “Аб узаемнай падтрымцы і супрацы ў галіне міжнароднага правасуддзя”.
Гэты дакумент сярод іншага прадпісвае міністэрствам замежных спраў Беларусі і Расіі “сумесна вызначаць і рабіць захады па недапушчэнні выканання тых рашэнняў міжнародных і замежных органаў крымінальнага пераследу, судоў і арбітражоў, якія супярэчаць міжнароднаму праву”, наносяць шкоду Мінску і Маскве, а таксама “правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзян і правам і законным інтарэсам юрыдычных асоб дзвюх дзяржаў”.
Украіна даўно выступае за прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці — кіраўнік МЗС Сібіга
МКС распачаў расследаванне на падставе матэрыялаў Літвы пра здзяйсненне рэжымам Лукашэнкі злачынстваў супраць чалавечнасці (дапоўнена)

- ПалітыкаЛатвія 75 дзён запар фіксуе спробы незаконнай міграцыі з Беларусі, за першы тыдзень чэрвеня іх колькасць перавысіла 500Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве апусцілася ніжэй за 49 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках чатырох месяцаў Беларусь была на апошнім месцы ў ЕАЭС у вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года Беларусь была на 2-м месцы ў ЕАЭС паводле тэмпаў росту рэальнага заробку, год таму лідзіравалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
