Мінск 14:59

У кастрычніку Беларусь заняла 10-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн

Ілюстрацыя: "Позірк"

25 лістапада, Позірк. Рост спажывецкіх цэн другі месяц запар (у верасні і кастрычніку) зафіксаваны ва ўсіх краінах на тэрыторыі былога СССР. Апошні раз такое назіралася ў студзені і лютым 2025 года, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных нацыянальных органаў статыстыкі.

Аналіз дынамікі цэн за кастрычнік і 10 месяцаў 2026 года зроблены пазней, чым звычайна, з-за пераносу Федэральнай службай дзяржаўнай статыстыкі Расіі публікацыі звестак па РФ з 13 на 25 лістапада з прычыны ўзлому яе баз даных хакерскімі групамі “Кіберпартызаны BY“ і Silent Crow.

Па росце цэн у кастрычніку (на 0,32%) Беларусь заняла 10-е месца пасля Малдовы (+2,65%), Украіны (+1,8%), Расіі (+0,99%), Грузіі (+0,9%), Кыргызстана, Узбекістана, Эстоніі (па +0,6%), Казахстана (+0,5%) і Латвіі (+0,4%).

Ніжэй была інфляцыя ў Азербайджане, Арменіі, Таджыкістане (па +0,3%) і Літве (+0,2%).

Інфармацыі па Туркменістане ў адкрытым доступе няма. Статыстыка не публікуецца восем гадоў, асобныя лічбы зрэдку абвяшчаюць туркменскія чыноўнікі. Апошняя вядомая — рост цэн на 3,6% за першую палову 2026 года (у Беларусі за той жа перыяд — на 2,89%).

За 10 месяцаў года спажывецкія цэны ў Беларусі павялічыліся на 3,93% — 11-е месца на тэрыторыі былога СССР.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: