Беларускую эканоміку чакае “павольнае астыванне” — BEROC

18 верасня, Позірк. Галоўным фактарам істотнага зніжэння валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў жніўні з’яўляецца “карэкцыя ў сельскай гаспадарцы праз нераўнамернасць уборкі збожжа”, заявіў старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык на брыфінгу 18 верасня.
Акрамя гэтага, паводле яго слоў, на зніжэнне ВУП паўплывала “меншая колькасць працоўных дзён у жніўні гэтага года ў параўнанні з мінулым”.
Адбіўся і “часовы фактар — скарачэнне нафтаперапрацоўкі, звязаны з наступствамі ліпеньскага ўрагану”, сказаў эксперт.
Харытончык падкрэсліў, што “эканоміцы вельмі цяжка захоўваць высокія тэмпы росту праз адсутнасць свабодных магутнасцяў, дэфіцыту кадраў, ускладненай лагістыкі паставак і празмернага ўмяшання дзяржавы”.
“Упартае падтрыманне эканамічнай палітыкі залішне мяккай не будзе спрыяць вырашэнню рэсурсных абмежаванняў, але будзе падтрымліваць сур’ёзны маштаб перагрэву эканомікі”, — лічыць Харытончык.
Ён прагназуе беларускай эканоміцы “павольнае астыванне” пры адсутнасці моцных знешніх шокаў і чаканым запаволенні эканомікі РФ.
“Гэтаму будзе адпавядаць прырост ВУП у дыяпазоне 4–5% па выніках бягучага года і яго запаволенне ў дыяпазоне 0–2% у 2025 годзе”, — сказаў прадстаўнік BEROC.


- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
