Полк Каліноўскага заявіў, што прызнае рэжым Лукашэнкі “тэрарыстычнай арганізацыяй”

25 верасня, Позірк. Прызнанне палка імя Кастуся Каліноўскага (ПКК) “тэрарыстычнай арганізацыяй” неабходнае беларускім уладам для “магчымага пашырэння вайны” і “дадатковага прызнання лаяльнасці Маскве”, гаворыцца ў апублікаванай 25 верасня заяве дабравольніцкага фарміравання.
“У сваю чаргу полк Кастуся Каліноўскага прызнае рэжым Лукашэнкі “тэрарыстычнай арганізацыяй”. Як і ўсіх, хто мае дачыненне да гвалту і рэпрэсій супраць беларускага народа. Мы працягнем нашу барацьбу да поўнага вызвалення Беларусі”, — заявілі ў ПКК.
25 верасня Вярхоўны суд прызнаў “тэрарыстычнай арганізацыяй” полк Каліноўскага і “структуры, якія ўваходзяць у яго”. Паводле слоў начальніка ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Аляксандра Карповіча, рашэнне прынятае на падставе “прадстаўленых доказаў”, ўстаноўлена дачыненне “экстрэмісцку настроеных грамадзян, якія ўваходзяць у склад дадзенага фарміравання, да арганізацыі, планавання, падрыхтоўкі і здзяйснення актаў тэрарызму на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.
Сцвярджаецца, што ПКК ажыццяўляў “вярбоўку, узбраенне, навучанне і выкарыстанне тэрарыстаў”, а таксама “фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці”.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны (УСУ), а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк.
У Беларусі па факце стварэння ПКК распачатая крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”, любая дапамога ці намер яе аказання, жаданне ўступіць у полк жорстка пераследуецца ўладамі.
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
