Мінюст хоча ліквідаваць аб’яднанне выпускнікоў БДЭУ
29 верасня, Позірк. Мінскі гарадскі суд разгледзіць 8 кастрычніка пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання “Клуб выпускнікоў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта”, вынікае з раскладу пасяджэнняў на партале электроннага судаводства.
Арганізацыя заснаваная ў 2007 годзе. На яе сайце паведамляецца, што клуб з’яўляецца “грамадскім фарміраваннем грамадзян, створаным па ініцыятыве выпускнікоў БДЭУ, якія аб’ядналіся для рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных і культурных правоў, а таксама для абароны агульных інтарэсаў”.
Старонка клуба ў “Фэйсбуку” не абнаўляецца з 2020 года. Акаўнт у “Інстаграме” недаступны.
Старшынёй праўлення клуба на яго сайце пазначаны Уладзімір Беразоўскі — дэкан Улікова-эканамічнага факультэта БДЭУ. Намеснік старшыні — выкладчык універсітэта Віктар Саевіч.
Саевіч рэгулярна выступае з праўладных пазіцый у дзяржаўных СМІ.
Паводле даных праваабарончай арганізацыі Lawtrend, за перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і да канца жніўня 2024-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 1.777 некамерцыйных арганізацый (НКА) — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаБольш за ўсё подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабраў Лукашэнка, менш за ўсё — Хіжняк, сцвярджае ЦВК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПаводле даных Белстата, з Літвы і Польшчы фізічныя асобы ўвозяць у Беларусь больш дарагія прыстасаванні, вывозяць — патаннейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+