ДМК канстатуе “істотнае” зніжэнне грузапатоку ў заходнім напрамку і шматразовы рост ва ўсходнім
30 верасня, Позірк. Увоз тавараў у Беларусь з краін Еўрасаюза ў 2023 годзе ў параўнанні з 2021 годам скараціўся больш як на 56%, заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Аляксандр Нісцюк на канферэнцыі “Міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў ва ўмовах новай лагістыкі”.
Мерапрыемства прайшло ў Менску 11 верасня.
“У той жа час, дадаў ён, увоз тавараў з усходняга напрамку павялічыўся ў 2,3 раза”, — паведамляе “Эканамічная газета”.
Пры гэтым вываз тавараў з Беларусі ў заходнім напрамку ў 2023 годзе ў параўнанні з 2021-м скараціўся ў 11,5 раза, а ва ўсходнім павялічыўся ў 22 разы, паведаміў прадстаўнік ведамства.
Паводле Нісцюка, адбыліся “вельмі паказальныя змены”, звязаныя з “уплывам заходніх санкцый”.
Ведамства характарызуе скарачэнне грузапатоку з Захадам як “істотнае”.
У 2022 годзе сумарная колькасць грузавых транспартных сродкаў, якія прайшлі праз беларускі ўчастак мытнай мяжы, скарацілася амаль на 55% у параўнанні з 2021 годам, паведамляе выданне са спасылкай на прадстаўніка ДМК, “у 2023 годзе гэты паказчык зменшыўся яшчэ на 21% у параўнанні з 2022 годам”.
Сектар міжнароднага аўтамабільнага транспарту праходзіць “складаны шлях маштабнай трансфармацыі перавозак з еўрапейскага напрамку на ўсходнееўрапейскі і азіяцкі”, заявіў намеснік начальніка ўпраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Антон Аляксандраў.
Беларускія ўдзельнікі рынку міжнародных аўтаперавозак у 2024 годзе “павялічылі іх на 10% у параўнанні з мінулым годам”, удакладніў прадстаўнік ведамства.
Пры гэтым асноўны прырост адбываецца за кошт росту гандлю з Расіяй.
Пра 30%-нае скарачэнне грузапатоку, які ідзе праз Беларусь, заявіў на прэс-канферэнцыі 18 верасня намеснік старшыні ДМК Эдуард Даніловіч. Пры гэтым перыяд і абсалютныя лічбы названы не былі.
Гэты факт ён звязаў з уведзенай краінамі Еўрасаюза забаронай на рух па сваёй тэрыторыі беларускіх грузаперавозчыкаў, а таксама закрыццём імі пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю.
8 жніўня 2023 года Літва закрыла пункты пропуску Шумскас (з беларускага боку Лоша) і Твярачус (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкес (Катлоўка) і Райгардас (Прывалка). На мяжы з Беларуссю працягваюць працаваць два пагранпераходы — Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі).
Пасля вынясення палітычна матываванага прыгавору журналісту, актывісту неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
19 верасня 2023 года з-за ўзрослай плыні нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
Аб’ём грузаперавозак у Беларусі ў студзені — жніўні 2024 года вырас да аналагічнага перыяду 2023-га на 2,8% (месяцам раней — на 3,8%), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка