Тавараабарот Беларусі і Расіі вырас у 2024 годзе на 8,5% — Галоўчанка

1 кастрычніка, Позірк. Рост узаемнага гандлю паміж Беларуссю і РФ у 2024 годзе адзначыў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на сустрэчы з расійскім калегам Міхаілам Мішусціным 1 кастрычніка на палях Еўразійскага эканамічнага форуму ў Ерэване.
Відэафрагмент сустрэчы апублікавала ў афіцыйным тэлеграм-канале прэс-служба беларускага ўрада.
Паводле слоў Галоўчанкі, тавараабарот паміж краінамі вырас на 8,5%.
“Але гэта на фоне, вы памятаеце, такога сур’ёзнага скачка ў мінулым годзе, — сказаў прэм’ер. — Нягледзячы на ўсе цяжкасці, з якімі мы сутыкаемся, гэтыя лічбы кажуць пра тое, што курс выбраны правільна і кааперацыя ва ўсіх сферах дае свой пазітыўны вынік”.
Ключавымі напрамкамі гандлю Галоўчанка назваў “прамысловую кааперацыю, тэхналагічны суверэнітэт і імпартанезалежнасць”.
На гэтай жа сустрэчы Мішусцін заявіў, што тавараабарот Беларусі і Расіі склаў у студзені — ліпені 2.355 трлн расійскіх рублёў. (каля 25 млрд долараў).
28 жніўня падчас рабочай паездкі ў Віцебск Галоўчанка паведаміў, што тавараабарот Беларусі з РФ за першую палову 2024 года перавысіў 25 млрд долараў.
Паводле слоў прэм’ера, экспарт Беларусі ў РФ у доларах за гэты перыяд прырос на 0,4%.
У ліпені адбылася “сур’ёзная прыбаўка ў пастаўках у Расію”, аднак рост “трошкі стрымлівае сельскагаспадарчы сегмент”. Прыкметна зніжэнне актыўнасці РФ у куплі сельскагаспадарчай тэхнікі, але гэта кампенсавана пастаўкамі іншых відаў прадукцыі, адзначыў ён.
Кантракты з Расіяй заключаюцца ў расійскіх рублях, выручка лічыцца ў беларускіх, удакладніў Галоўчанка.
Двухбаковы тавараабарот Беларусі і Расіі ў 2023 годзе склаў каля 53 млрд долараў.
З моманту стварэння саюзнай дзяржавы тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй вырас у сем разоў, а ў 2022 годзе ён склаў каля 46 млрд долараў.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе суседнія краіны ЕС зафіксавалі на 6,4 тыс. больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым у 2024-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні вырас на 0,8%, за 2025 год — знізіўся на 15,5%, за апошнія 10 гадоў — вырас на 65,2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па зніжэнні афіцыйнага курсу долара ў 2025 годзе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ апошні дзень 2025 года Літва зафіксавала 3 спробы незаконнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



