Ціханоўская ўзнагародзіла нямецкага журналіста і даследчыка Пэтца медалём за працу на карысць Беларусі

2 красавіка, Позірк. Медаль Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) “За плённую працу на карысць Беларусі” уручыла нямецкаму журналісту, пісьменніку і даследчыку Інга Пэтцу кіраўніца АПК Святлана Ціханоўская 1 красавіка 2026 года ў Берліне (Германія).
Прэс-служба палітыка паведаміла, што гэта адбылося падчас працоўнага візіту дэмакратычнаша лідара ў Германію.
Інга Пэтц — журналіст, пісьменнік, партнёр Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ). Спецыялізуецца на беларускай культуры і музыцы. Узначальвае рэдакцыю па Беларусі партала dekoder.org.
Пэтц вывучаў усходнееўрапейскую гісторыю, славістыку і паліталогію ў нямецкім Кёльне, а таксама ў Расіі. Упершыню ён наведаў Беларусь у 1994 годзе, пасля чаго зацікавіўся беларускай культурай і гісторыяй і стаў актыўным удзельнікам Нямецка-беларускага таварыства.
У 2006 годзе Пэтц выдаў CD-дыск “The Red Book of Belarusian Music”. Арганізоўваў беларускія канцэрты і культурныя імпрэзы ў Берліне, спрыяючы папулярызацыі беларускай музыкі за мяжой.
У 2025 годзе ў выдавецтве edition.fotoTAPETA выйшла яго кніга “Rasender Stillstand: Belarus — eine Revolution und die Folgen”. Аўтар аналізуе падзеі 2020 года ў Беларусі, разглядаючы іх у шырокім еўрапейскім кантэксце.
З 2021 года Пэтц ініцыяваў шэраг адукацыйных праграм, скіраваных на падвышэнне якасці і прафесійных стандартаў беларускай журналістыкі ў выгнанні.
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаФраза "абы не была вайны" з'яўляецца нацыянальным кодам беларусаў — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, ПалітыкаАдкрыццё новага фронту для Украіны з боку Беларусі не з'яўляецца непазбежным — КабанчукМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаУкраіна больш не можа "не завастраць пытанне Беларусі" — амбасадар ЧарнагорМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства


