Сапраўдная Беларусь знаходзіцца на баку Украіны — Ціханоўская

24 жніўня, Позірк. Сапраўдная Беларусь — гэта не Аляксандр Лукашэнка, які надаў Расіі беларускую зямлю Расіі для нападу на Украіну, не яго “прапаганда, генералы”, а беларусы, якія “выбралі свабоду і сталі побач з Украінай”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы 24 жніўня ўкраінскі народ і прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага з Днём Незалежнасці.
У пацвярджэнне сваёй думкі палітык звярнула ўвагу на тое, што “беларускія дабраахвотнікі ваююць за Украіну са зброяй у руках; беларускія партызаны спыняюць расійскія вайсковыя эшалоны; валанцёры ратуюць жыцці, збіраюць на машыны, дроны і медыцынскую дапамогу; беларуская дыяспара дапамагае Украіне па ўсім свеце”.
“Журналісты і актывісты выкрываюць расійскую прапаганду і злачынствы рэжыму. А ў беларускіх турмах дагэтуль сядзяць людзі за салідарнасць з Украінай і супраціў расійскай агрэсіі”, — заявіла Ціханоўская.
Дэмлідар падкрэсліла, што ўкраінцы “не дазволілі Расіі адабраць краіну”, для беларусаў “гэта вельмі важна”. “Многія людзі ў Беларусі сёння звязваюць перамены ў нашай краіне менавіта з перамогай Украіны. Бо мы разумеем: нашы лёсы звязаны, і ўкраінцы, і беларусы хочуць самі вырашаць сваю будучыню, а не каб за нас вырашалі ў Маскве”, — адзначыла яна.
Ціханоўская запэўніла, што беларускія дэмакратычныя сілы будуць “рабіць усё, што ад іх залежыць, каб дапамагаць Украіне перамагчы, не дазволіць уцягнуць беларусаў у гэтую злачынную вайну, выкрываць удзел рэжыму ў агрэсіі і збіраць доказы яго злачынстваў”.
Лукашэнка, віншуючы 24 жніўня народ Украіны з Днём Незалежнасці, выказаў упэўненасць у тым, што “нягледзячы на геапалітычныя ўзрушэнні, будучыя пакаленні беларусаў і ўкраінцаў захаваюць спрадвечныя сяброўскія і сваяцкія сувязі”.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны — найбуйнейшую ў Еўропе пасля Другой сусветнай. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі надаў арміі РФ тэрыторыю для нападу на суседнюю краіну ўзімку і ўвесну 2022 года, а пасля цягам многіх месяцаў з Беларусі вяліся абстрэлы ўкраінскіх гарадоў. На тэрыторыі краіны таксама лячылі расійскіх вайскоўцаў. Паводле даных журналістаў-расследавальнікаў, многія беларускія прадпрыемствы цяпер актыўна займаюцца вытворчасцю ў інтарэсах расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася амаль на 5% — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



