Мінск 15:30

Вальфовіч анансаваў праверку сілавых структур апроч Узброеных сіл

Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба Мінабароны

24 жніўня, Позірк. На падставе рашэння Аляксандра Лукашэнкі “ў найбліжэйшы час апрача Узброеных Сіл пад праверку трапяць і іншыя структуры вайсковай арганізацыі дзяржавы”, заявіў 24 жніўня дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.

Чыноўнік, словы якога прыводзіць прэс-служба Міністэрства абароны, паведаміў пра будучую шырокую праверку сілавога блока ў дзень, калі ён уручыў кіраўніку ваеннага ведамства Віктару Хрэніну распараджэнне на выкананне навучальна-баявых задач “адной з артылерыйскіх брыгад Узброеных сіл цэнтральнага падпарадкавання”.

“У першым паўгоддзі гэтага года на падставе распараджэння прэзідэнта нашай краіны праведзеная раптоўная маштабная праверка баявой гатоўнасці Узброеных сіл, — сказаў Вальфовіч. — Праверка была вельмі няпростай. Яе вынікі былі дэталёва прааналізаваныя, і адбылася адкрытая мужчынская размова пад кіраўніцтвам галоўнакамандуючага, на якой былі разабраныя ўсе праблемныя моманты, што былі выяўленыя падчас гэтай праверкі. Прэзідэнтам былі пастаўленыя дакладныя задачы па ўнясенні карэктываў”.

“На падставе гэтага кіраўніцтва Узброеных сіл унесла некаторыя змены ў план будаўніцтва і развіцця Узброеных сіл і ў сістэму падрыхтоўкі войскаў. Таму на гэтым мерапрыемствы не завяршаюцца — прэзідэнт сказаў працягнуць праверачныя мерапрыемствы далей. Таму ў адпаведнасці з распараджэннем прэзідэнта сёння прыведзеная ў баявую гатоўнасць “поўная” адна з вайсковых часцей цэнтральнага падпарадкавання. Міністру абароны ўручанае распараджэнне на прывядзенне вайсковай часці ў баявую гатоўнасць “поўная” з адмабілізаваннем і правядзеннем усяго комплексу мерапрыемстваў”, — адзначыў ён.

Дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што падчас праверкі будуць задзейнічаныя “сілы і сродкі абазначэння ўмоўнага праціўніка, уздзеянне дыверсійна-выведніцкіх груп, выкарыстанне беспілотнай авіяцыі”.

“Пасля праверачных мерапрыемстваў пры прывядзенні брыгады ў баявую гатоўнасць “поўная” яна выйдзе з пункта пастаяннай дыслакацыі і будзе выконваць шэраг задач. Пакуль пра іх казаць не будзем. Усё залежыць ад тых рашэнняў, якія будзе прымаць кіраўніцтва Узброеных сіл, Генеральнага штаба і вайсковых часцей. Лічу, што ўсе праверачныя мерапрыемствы дазваляюць нам ацаніць ступень гатоўнасці нашых структур вайсковай арганізацыі і дзяржавы. Таму непакоіцца пра тое, што цяпер адбываецца нешта звышнатуральнае, не трэба”, — дадаў спікер.

Паводле слоў Вальфовіча, Лукашэнка зацвердзіў задуму праверкі “яшчэ на пачатку года: як на першае паўгоддзе, так і на другое”.

“Зусім нядаўна прэзідэнту краіны далажылі пра задуму праверкі на другое паўгоддзе не толькі Узброеных сіл, але і іншых структур. Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў гэтую задуму. Сёння — першы элемент праверкі другога паўгоддзя. Гэта абсалютна планавая навучальная падрыхтоўка для войскаў, выкананне таго комплексу задач, які яны маюць выконваць”, — падкрэсліў дзяржсакратар Савета бяспекі.

У Беларусі правяраюць баявую гатоўнасць артылерыйскай брыгады з улікам "досведу ваенных канфліктаў ва Украіне і Іране"

24 жніўня, Позірк. Распараджэнне на выкананне навучальна-баявых задач "адной з артылерыйскіх брыгад Узброеных сіл цэнтральнага падпарадкавання" уручыў 24 жніўня міністру абароны Віктару Хрэніну дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч. Паводле слоў чыноўніка, на якога спасылаецца прэс-служба Міністэрства абароны, брыгада "будзе …

Лукашэнка плануе ўзмацніць уплыў дзяржсакратара Савета бяспекі на КДБ

23 ліпеня, Позірк. Пра планы "узмацніць ролю" дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі і дзяржсакратарыята агулам заявіў Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня пры разглядзе кадравых пытанняў. "Мы Камітэт дзяржбяспекі перафарматуем у плане ўзмацнення дзяржсакратарыята [Саўбеза] і ўздзеяння, уплыву на КДБ", — заявіў ён …
Падзяліцца: