Чарговае спыненне працы аднаго з блокаў БелАЭС запланаванае на снежань

24 жніўня, Позірк. У снежні 2026 года будзе ажыццёўленае чарговае “планавае спыненне энергаблока” Беларускай атамнай электрастанцыі (БелАЭС) — “для выканання рэгламентных аперацый”, заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу СТБ намеснік галоўнага інжынера па вытворча-тэхнічным забеспячэнні АЭС — начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Яўген Боцька.
Пры гэтым ён не ўдакладніў, які з блокаў станцыі будзе спынены ў апошні месяц года — першы ці другі, адзначыўшы толькі, што “гэта традыцыйна звязана з перагрузкай паліва, выкананнем работ па кантролі металу, дыягностыцы абсталявання, тэхнічным абслугоўванні і рамонце”.
Другі блок БелАЭС быў адключаны ад сеткі 26 ліпеня — 4 жніўня. Прэс-служба ядзернага энергетычнага аб’екта на пачатку гэтага перыяду паведаміла, што спыненне звязанае з правядзеннем “дыягнастычных мерапрыемстваў электратэхнічнага абсталявання”. Пры гэтым было заяўлена, што “радыяцыйны фон не змяніўся”, а электразабеспячэнне спажыўцоў “не парушанае”.
Энергаблокі станцыі час ад часу адключаюцца ад сеткі па розных прычынах. Напрыклад, першы блок адключаўся 27 красавіка 2026 года, гэта тлумачылася “прафілактычнымі работамі на абсталяванні”. Аб’ект не выдаваў электрычнасць у энергасістэму 10 дзён.
Будаўніцтва Беларускай АЭС паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосені 2023 года. Станцыя пабудавана паводле расійскага праекта, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы энергаблок АЭС сілкуе энергасістэму Беларусі з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га. У прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
У лістападзе 2025 года стала вядома, што ўлады маюць намер пабудаваць трэці энергаблок БелАЭС (уключыць у энергасістэму плануецца ў 2035–2038 гадах).
Пры гэтым яны не адмаўляюцца ад ідэі збудаваць другую атамную станцыю — ва ўсходняй частцы краіны.

- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаСумарная запазычанасць беларускіх арганізацый за пяць гадоў вырасла ў 1,7 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 жніўня — 4 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


