Мінск 22:44

МНС ліквідавала пажар на торфабрыкетным заводзе ў Старобіне

Відэа: МНС / стоп-кадр: "Позірк"

23 жніўня, Позірк. Аб ліквідацыі пажару ў будынку на тэрыторыі Старобінскага торфабрыкетнага завода (Салігорскі раён Мінскай вобласці) паведаміла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Інфармацыя аб задымленні на заводзе паступіла ў ведамства 23 жніўня. “Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС было выяўлена задымленне на чацвёртым паверсе вытворчага будынка. Падчас выведкі ўстаноўлена, што адбылося загаранне адкладаў тарфянога пылу”, — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што будынак самастойна пакінулі шэсць чалавек, ніхто не пацярпеў.

На месцы пажару працавалі восем аўтацыстэрнаў, была задзейнічана адна аўталесніца.

Тры пенсіянеры загінулі на пажары ў Слуцкім раёне

23 жніўня, Позірк. Пра гібель на пажары ў Слуцкім раёне (Мінская вобласць) трох пенсіянераў паведаміў Следчы камітэт. Як адзначаецца, трагедыя адбылася ўвечары 22 жніўня ў адным з дамоў вёскі Гольчычы. Пры тушэнні агню работнікамі МНС выяўленыя целы 61-гадовай гаспадыні жылля, …

Падзяліцца: