Вызвалены магілёўскі журналіст Яўген Глушкоў, ён шпіталізаваны — крыніца

22 жніўня, Позірк. Як стала вядома “Позірку“, пасля адбыцця тэрміну выйшаў на волю 57-гадовы магілёўскі журналіст Яўген Глушкоў, якога праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнем.
Адразу пасля прыезду ў Магілёў Глушкоў быў шпіталізаваны, у яго трафічная язва, паведаміла крыніца. Перад вызваленнем ён таксама знаходзіўся ў бальніцы. Пакаранне адбываў у турме № 4 (Магілёў) і калоніі № 2 (Бабруйск).
Журналіст быў затрыманы 5 студзеня 2024 года. Паводле звестак магілёўскай праваабарончай ініцыятывы MAYDAY, абвінавачваўся па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 і 3 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) і ч. 1 арт. 3613 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асобаў да такога ўдзелу).
31 ліпеня Глушкоў быў прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі. Разам з ім па тых жа артыкулах судзілі яшчэ аднаго магілёўскага журналіста, Аляксандра Сабалеўскага. Ён атрымаў на год больш.
Праз некалькі дзён пасля прысуду Міжнародны інстытут прэсы (IPI) заклікаў вызваліць журналістаў. Прадстаўнік арганізацыі адзначыў, што Аляксандр Лукашэнка “працягвае свой бясконцы крыжовы паход супраць незалежных СМІ і грамадзянскай супольнасці ў цэлым“.
Пасля выхаду Глушкова за кратамі застаецца не менш за 20 супрацоўнікаў беларускіх незалежных СМІ.

- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ Беларусі заявілі аб тавараабароце 300 млн долараў з В'етнамам у 2025 годзе, звесткі мытні СРВ — у 3,8 раза меншМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаНапярэдадні прыезду Лукашэнкі ў гаспадарчае вядзенне Аршанскага льнокамбіната перададзеныя акцыі Віцебскай фабрыкі "Сцяг індустрыялізацыі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаТэмпы росту ВУП, паводле папярэдніх разлікаў, зніжаюццаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2025 годзе на 1 тыс. скрынінгавых даследаванняў выяўлена пяць выпадкаў ракуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
