З-за моцнага ветру парушана энергазабеспячэнне 148 населеных пунктаў — “Белэнерга“

22 жніўня, Позірк. З-за моцнага ветру, звязанага з праходжаннем актыўнага цыклона “Прыска”, на 15 гадзін 22 жніўня энергазабеспячэнне было парушана ў 148 населеных пунктах, паведамляе вытворчае аб’яднанне “Белэнерга“.
У Гродзенскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцях уведзены асаблівы рэжым працы. У гэтых рэгіёнах у ліквідацыі наступстваў непагадзі задзейнічана 185 аварыйных брыгад і 220 адзінак тэхнікі. “Працы значна абцяжараныя праз мноства дрэў і галінак, якія зваліліся на лініі электраперадачы”, — адзначаецца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі “Гроднаэнерга“, асноўны ўдар стыхіі прыйшоўся на Гродзенскі, Шчучынскі, Мастоўскі і Воранаўскі раёны, парушаная падача электрычнасці больш чым у 30 населеных пунктах.
“Віцебскэнерга” паведамляе аб адключэнні 7 ліній электраперадачы 10 кВ у Пастаўскім, Глыбоцкім, Верхнядзвінскім і Полацкім раёнах.
“Брэстэнерга” рэгіянальную статыстыку не прыводзіць, адзначаючы толькі, што электразабеспячэнне “аднаўляюць 149 энергетыкаў: задзейнічана 56 брыгад і 66 адзінак спецтэхнікі“.
Напярэдадні Белгідрамет выпусціў штармавое папярэджанне аб моцным ветры парывамі да 27 метраў за секунду (97,2 кіламетра за гадзіну). Гэта 10 з 12 балаў па шкале Бафорта, што падпадае пад катэгорыю “моцны шторм“. Такі вецер пагражае значнымі разбурэннямі будынкаў, дрэвы вырываюцца з коранем.
Пры гэтым на тэрыторыі краіны назіраюцца значныя тэмпературныя кантрасты. У Брагіне, у цёплым сектары цыклона, да 16 гадзін паветра прагрэлася да 33 градусаў. У Гродне і Ашмянах тэмпература ніжэй за 18 градусаў.

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕС перавысіла 15 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства


