Кіраўніцтва DW асуджае рашэнне беларускіх уладаў аб’явіць у міжнародны вышук чатырох журналістак выдання
7 лістапада, Позірк. З “рашучым асуджэннем” рашэння беларускіх уладаў аб’явіць у міжнародны вышук чатырох журналістак краінавай рэдакцыі Deutsche Welle выступіла генеральны дырэктар нямецкага грамадскага вяшчальніка Барбара Масінг.
У базе дадзеных вышуку ў РФ у студзені з’явіліся дадзеныя Ульяны Бабаед, у ліпені — Вольгі Капусцінай, жніўні — Аляксандры Багуслаўскай і кастрычніку — Кацярыны Крыжаноўскай.
Кіраўнік медыяхолдынга падкрэсліла, што гэтае рашэнне з’яўляецца “недапушчальнай спробай аб’явіць злачынствам і запалохаць журналістаў толькі за тое, што яны выконваюць сваю працу”.
Згодна з інфармацыяй, якая ёсць у DW, вышук супрацоўніц у Беларусі можа быць звязаны з крымінальнымі справамі, узбуджанымі паводле арт. 3611 КК (стварэнне “экстрэмісцкага фарміравання” або ўдзел у ім).
“Мы цвёрда стаім на баку нашых калег. DW не дазволіць сябе запалохаць і працягне прадастаўляць жыхарам Беларусі незалежную і праўдзівую інфармацыю”, — дадала Масінг.
29 красавіка 2024 года Міністэрства ўнутраных спраў прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” Групу грамадзян “з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў інтэрнет-рэсурсаў пад агульнай назвай “DW Беларусь” МУС надзяліла “экстрэмісцкім” статусам у красавіку 20024 года.
Тады Федэральнае міністэрства замежных спраў Германіі заявіла, што Мінск “усімі сіламі спрабуе запалохаць і прымусіць замаўчаць журналістаў і СМІ”.
2 сакавіка 2022 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі” кантэнт інтэрнэт-рэсурсаў DW, лагатып.
У базу вышуку МУС Расіі ўнесена больш за 6 тыс. грамадзян Беларусі, паведамляла раней выданне “Медыязона”. Іх таксама аб’яўляюць у міждзяржаўны крымінальны вышук.
Міждзяржаўная база вышуку рэгулярна папаўняецца імёнамі беларускіх журналістаў, медыяменеджэраў і блогераў. У кастрычніку, паводле інфармацыі БАЖ, у яе ўнесены дадзеныя медыяменеджэра Аляксандра Васілевіча, былой журналісткі разгромленага ўладамі ў 2021 годзе партала tut.by Адар’і Гуштын, былога намесніка рэдактара часопісаў “ARCHE Пачатак“ і “Наша гісторыя“ Аляксандра Пашкевіча і блогера Сёнёва праектаў.
Беларускія грамадзяне трапляюць у базу на запыт беларускіх сілавых структур. Як зазначае БАЖ, у ёй больш за 100 незалежных журналістаў і іншых супрацоўнікаў СМІ.

- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь апусцілася з першага на трэцяе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
