Губарэвіч на 20-годдзе Руху “За Свабоду”: Мы ўсе вернемся ў Беларусь, але краіна будзе новай — трэба быць падрыхтаванымі

28 лістапада, Позірк. Сваім бачаннем будучыні Беларусі падзяліўся старшыня Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч 28 лістапада ў Варшаве на імпрэзе, прысвечанай 20-годдзю стварэння арганізацыі.
“Я перакананы, што мы ўсе вернемся ў Беларусь, — адзначыў ён. — Але мы не вернемся ў 2019 год. Краіна мяняецца, мяняюцца падзеі вакол нас, мяняюцца людзі. І тая краіна, у якую мы вернемся, будзе новай. Адпаведна, мусіць быць новым і падрыхтаваным Рух “За Свабоду”.
“Я перакананы, што з нашым вяртаннем адбудуцца першыя свабодныя і дэмакратычныя выбары. Мы мусім быць гатовыя да гэтых выбараў. Мы мусім рыхтаваць каманды, лідараў, мець праграмы, з якімі мы выходзім да выбарцаў, каб заваёўваць іх давер. Мы павінны адпаведна выбудоўваць структуру”, — дадаў прамоўца.
Губарэвіч звярнуў увагу на важнасць “кааліцый, якія дапамагаюць дасягаць мэты”, але падкрэсліў і важнасць “дакладнага разумення ўласнага шляху, падрыхтоўкі да тых падзей, якія непазбежна чакаюць Беларусь”.
“Я перакананы, што калі мы збяромся наступны раз, на наступны юбілей Руху “За Свабоду”, мы будзем распавядаць не толькі пра тыя дасягненні, якія ёсць у нашай насычанай гісторыі, але і пра новыя падзеі: пра тое, што робяць нашыя дэпутаты ў беларускім парламенце, як працуюць нашыя лідары і нашыя каманды ў мясцовых саветах, што робяць нашыя прадстаўнікі ў новым дэмакратычным урадзе. І гэта будзе абсалютна новая гісторыя”, — заявіў ён.
Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаГубарэвіч на 20-годдзе Руху "За Свабоду": Мы ўсе вернемся ў Беларусь, але краіна будзе новай — трэба быць падрыхтаванымі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМалдова пакуль не плануе ўводзіць візы для беларусаў — офіс Ціханоўскай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМіграцыйная служба Грузіі затрымала 59 замежнікаў, што нелегальна знаходзіліся ў краіне, сярод іх беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–27 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



