Мінск 12:14

Пажары склалі 99,6% усіх надзвычайных сітуацый, што здарыліся ў Беларусі за няпоўныя 11 месяцаў

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

28 лістапада, Позірк. За няпоўныя 11 месяцаў 2026 года ў Беларусі здарылася 5.961 надзвычайная сітуацыя — на 3,6% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га (5.754), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных МНС.

Тэхнагенны характар мела 5.939 надзвычайных сітуацый (+3,6% у гадавым вымярэнні; 5.732), або 99,6%. Сярод іх пажараў — 5.934 (+3,7%; 5.725), або 99,6% усіх НС і 99,9% тэхнагенных НС.

Колькасць надзвычайных сітуацый прыроднага характару — 22 — у гадавым вымярэнні не змянілася, але іх доля ў структуры НС знізілася на 0,01 працэнтнага пункта (з 0,38% за разгляданы перыяд 2025 года да 0,38%).

Ад пачатку 2026 года на пажарах у Беларусі загінула 483 чалавекі (+4,8%; 461), у тым ліку трое дзяцей (-25%; 4); траўмавана — 577 (+6,5%; 542), выратавана — 470 (+21,1%; 388).

Падзяліцца: