Мінск прапанаваў Варшаве абмеркаваць уплыў пагранічнай загароды на Белавежскую пушчу
27 лістапада, Позірк. Беларусь прапанавала Польшчы правесці кансультацыі ў рамках запланаванага на 2027 год візіту маніторынгавай місіі ЮНЕСКО і Міжнароднага саюза аховы прыроды (МСАП) у Белавежскую пушчу. Пра гэта 27 лістапада на ўрачыстым пасяджэнні Нацыянальнай камісіі Беларусі па справах ЮНЕСКО, прымеркаваным да 70-годдзя яе стварэння, заявіў міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, паведамляюць дзяржаўныя СМІ.
Паводле сцвярджэння кіраўніка МЗС, узвядзенне Польшчай загароды на мяжы і адмова ад супрацоўніцтва ў рамках сумеснага аб’екта Сусветнай спадчыны перашкаджаюць захаванню яго біяразнастайнасці і гістарычнай каштоўнасці.
Рыжанкоў заявіў, што беларускі бок ніколі не адмаўляўся ад супрацоўніцтва з польскім па пытаннях памежжа, і выказаў спадзеў на змяненне сітуацыі пры садзейнічанні ЮНЕСКО.
Міністр абвінаваціў шэраг дзяржаў у палітызацыі дзейнасці арганізацыі, выкарыстанні яе аўтарытэту для ціску і прасоўвання ўласных інтарэсаў.
Выступаючы на тым жа мерапрыемстве, пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Расул Багіраў паведаміў, што наведваў Белавежскую пушчу і бачыў усталяваную на мяжы загароду.
“Гэтай сцяны не павінна існаваць. Але рана ці позна сцены падаюць. Яны ператвараюцца ў музейны экспанат. Таму спадзяюся, што і гэтая сцяна таксама абрынецца”, — сказаў прадстаўнік ААН.
Папярэдняя маніторынгавая місія ЮНЕСКО і МСАП працавала ў беларускай частцы Белавежскай пушчы з 23 па 27 сакавіка 2024 года. Па яе выніках Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі заявіла, што міжнародныя эксперты пацвердзілі занепакоенасць беларускага боку негатыўным уздзеяннем пагранічнага загароды на экасістэмы пушчы.
Перадгісторыя і актуальная статыстыка нелегальнай міграцыі даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча ўпершыню за апошнія пяць тыдняў зафіксавала спробу незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаМінск прапанаваў Варшаве абмеркаваць уплыў пагранічнай загароды на Белавежскую пушчу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаПаступленне ўвазных пошлін ЕАЭС у бюджэт Беларусі скарацілася на 7% — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства



