Мінск 16:21

КДК абавязаў прадпрыемства вярнуць у бюджэт 1 млн рублёў, “неабгрунтавана выкарыстаных” на навукова-тэхнічную праграму

27 лістапада, Позірк. Камітэт дзяржаўнага кантролю паведаміў аб выяўленні ў Мінскай вобласці парушэння пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў вытворчым прадпрыемствам, якое ўдзельнічала ў рэалізацыі навукова-тэхнічнай праграмы.

Паводле даных КДК, у 2022–2025 гадах пры выкананні доследна-канструктарскіх работ прадпрыемства “ўносіла ў справаздачную дакументацыю недакладныя звесткі аб працавыдатках персаналу, а таксама ўключала ў яе фактычна нявыкананыя працы”.

У выніку, як сцвярджаецца, кошт выканання заданняў праграмы быў завышаны, а з бюджэту прадпрыемствам “неабгрунтавана атрымана і выкарыстана больш за 1 млн рублёў”.

Па выніках праверкі прадпрыемству было загадана вярнуць сродкі ў бюджэт. У лістападзе 2026 года грошы былі вернутыя ў поўным аб’ёме.

Падкрэсліваецца, што вінаватыя службовыя асобы прыцягнутыя да адказнасці. Як менавіта, не ўдакладняецца.

Падзяліцца: