Мінск 14:57

На апошніх таргах тыдня і за тыдзень выраслі курсы ўсіх валют

Ілюстрацыя: pixabay.com

27 лістапада, Позірк. Усе асноўныя валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 лістапада 2026 года.

Курс долара вырас да 3,0065 рубля (+0,01%, +0,0004), еўра — да 3,2998 (+0,25%, +0,0082), расійскага рубля — да 3,6652 за 100 (+0,19%, +0,0071), юаня — да 4,5175 за 10 (+0,21%, +0,0095).

Каціроўкі ўсіх валют выраслі таксама па выніках адыходзячага працоўнага тыдня (23-27 лістапада). Курс долара павялічыўся з 2,9970 да 3,0065 (+0,32%, +0,0095), еўра — з 3,2906 да 3,2998 (+0,28%, +0,0092), расійскага рубля — з 3,6575 да 3,6652 за 100 (+0,21%, +0,0077), юаня — з 4,4891 да 4.5175 за 10 (+0,63%, +0,0284).

У кастрычніку 2026 года афіцыйны курс долара ў Беларусі знізіўся на 2,72%. Гэта другі пасля Расіі (-4,58%) паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў.

За 10 месяцаў года афіцыйны курс долара ў Беларусі вырас на 1,50% (з 2,9027 да 2,9462 рубля). Гэта сёмы паказчык пасля Украіны — 7,411% (з 42,3878 да 45,5293 грыўны), Малдовы — 7,408% (з 16,7925 да 18,0365 лея), Латвіі, Літвы, Эстоніі — 5,17% (з 0,8511 да 0,8951 еўра) і Расіі — 2,98% (з 78,2267 да 80,5573 рубля).

Агулам на тэрыторыі былога СССР у кастрычніку 2026 года долар падаражэў на 0,30%, з пачатку года — на 1,04%. У кастрычніку 2025-га ён патаннеў на 0,06%, з пачатку года — на 6,70%.

Падзяліцца: