Мінск 15:23

У начным ДТЗ пад Брэстам загінуў 44-гадовы пасажыр пазадарожніка, распачатая крымінальная справа

Фота: СК

27 лістапада, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Брэсцкім раёне паведамляе Следчы камітэт.

Паводле даных ведамства, 27 лістапада каля 02:00 гадзін на 25-м кіламетры аўтадарогі М-1 Брэст — Мінск — мяжа РФ 44-гадовы кіроўца аўтамабіля Land Rover здзейсніў спадарожнае сутыкненне з грузавіком МАЗ.

“У выніку ДТЗ 44-гадовы пасажыр пазадарожніка загінуў, кіроўцы транспартных сродкаў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і шпіталізаваныя”, — гаворыцца ў паведамленні.

На месцы аварыі працавалі следча-аператыўная група і эксперты.

У дачыненні да кіроўцы Land Rover распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Падзяліцца: