Польшча ўпершыню за апошнія пяць тыдняў зафіксавала спробу незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі

27 лістапада, Позірк. Першую пасля 36 дзён зацішша спробу незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі зафіксавала 26 лістапада Памежная ахова Польшчы, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз масіва яе аператыўных звестак.
Па часе гэта супала са з’яўленнем паведамлення аб чарговым падаўжэнні польскімі ўладамі дзеяння буфернай зоны ўздоўж мяжы з Беларуссю.
Папярэдні раз актыўнасць мігрантаў на беларуска-польскай мяжы назіралася 20 кастрычніка (8 спробаў). Гэтаму таксама папярэднічала доўгае зацішша — 34 дні (з 16 верасня).
З 24 да 26 лістапада суседнія краіны ЕС не адзначылі ніводнай спробы парушэння мяжы з боку Беларусі. Да гэтага больш за два спакойныя дні запар было дзевяць месяцаў таму — з 3 да 15 лютага.
На мяжы з Латвіяй спакойна чацвёрты дзень, з Літвой — шосты.
З пачатку лістапада на мяжы ЕС і Беларусі зафіксавана больш за 550 спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з трэціх краін.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПольшча ўпершыню за апошнія пяць тыдняў зафіксавала спробу незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаМінск прапанаваў Варшаве абмеркаваць уплыў пагранічнай загароды на Белавежскую пушчу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



