Упершыню ў гісторыі літаратурнай прэміі Гедройца двое з трох пераможцаў — ананімізаваныя аўтары

7 лістапада, Позірк. У 2026 годзе ўпершыню ў гісторыі літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца двое з трох пераможцаў — ананімізаваныя аўтары. 15-я цырымонія ўзнагароджання адбылася 7 лістапада ў Гданьску (Польшча).
Першае месца — за “высокае майстэрства валодання словам і глыбокую эмпатыю” — прысуджанае аўтару кнігі, зашыфраванай пад назвай “Лірнік”, пісьменніку з псеўданімам Аляксандр Касцюковіч. Які менавіта прыз дастанецца лаўрэату, не раскрываецца.
Другім месцам адзначаны літаратар з псеўданімам Сяргей Дубаўцэвіч, аўтар кнігі пад зашыфраванай назвай “Цесля жыцця”. Журы ўганаравала яго за “сінтэз дакументальнага і мастацкага і плённае развіццё беларускай даследчыцкай прозы”. Аўтар узнагароджаны творчай стыпендыяй на месячнае пражыванне ў Доме пісьменніка на шведскім востраве Готланд.
Трэцяе месца прысуджанае адзінаму адкрыта названаму чалавеку — аўтару кнігі “Пентаквантар” у двух тамах Арцёму Шуканаву — за “яскравую мультыкультурную навукова-фантастычную сагу, якая пашырае жанравыя межы беларускай літаратуры”. Узнагарода — выданне наступнага твора.
У кароткі спіс прэміі ўвайшлі яшчэ тры кнігі — “Халодныя землі” Аляксандра Карнауха, “Радзіна” Збыха Слупоўскага ды “Боў і мерць у Хротне” Дзяніса Трусава. Усе шэсць аўтараў-фіналістаў атрымалі спецыяльны прыз Audiobooks.by — аўдыёверсію ў агучцы прафесійнай каманды гэтага выдавецтва.
Прэмія Гедройца — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі. Уручаецца за лепшую кнігу мастацкай і дакументальнай прозы на беларускай мове.
У снежні 2011 года прэмію заснавалі Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў (абодва ў Беларусі ліквідаваныя на падставе рашэння ўладаў, адроджаныя за мяжою), Польскі інстытут у Мінску (фактычна прыпыніў дзейнасць з 2021 года) ды амбасада Польшчы ў Беларусі. Упершыню была ўручаная ў 2012 годзе.
Цяпер арганізатарамі прэміі выступаюць аб’яднанне “Беларускі ПЭН” і асацыяцыя “Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў”.
На хвалі рэпрэсій пасля 2020 года беларускія ўлады ліквідавалі ўсе асноўныя незалежныя выдавецтвы, якія выпускалі сучасную беларускую літаратуру. Многія выдаўцы вымушана эмігравалі і працягнулі сваю справу за мяжой.


- ГрамадстваУпершыню ў гісторыі літаратурнай прэміі Гедройца двое з трох пераможцаў — ананімізаваныя аўтары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕС перавысіла 15 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства

