У Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь

7 лістапада, Позірк. Грамадзяніна Беларусі затрымалі 6 лістапада ў Грузіі пасля праверкі дакументаў, цяпер яму пагражае дэпартацыя на радзіму, паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк.
Імя затрыманага не называецца з меркаванняў бяспекі.
“Учора, у пятніцу, затрымалі беларуса, які падаваўся [ў Грузіі] на прытулак, і яму адмовілі. У яго яшчэ няма рашэння апеляцыйнага суда, але, як я разумею, рашэнне было адмоўнае. У яго скончыўся часовы ID (пасведчанне асобы. — “Позірк”.), у яго скончыўся беларускі пашпарт. Учора пры праверцы дакументаў у метро (у Грузіі метрапалітэн маецца толькі ў Тбілісі. — “Позірк”.) яго спынілі і даставілі ў Дэпартамент міграцыі. І ў найбліжэйшы час прадставяць на арышт для дэпартацыі”, — адзначыў суразмоўца.
Кісляк падкрэсліў, што ў Беларусі супраць гэтага чалавека вядзецца палітычна матываваны пераслед. “Ён падаваўся на гэтай падставе на прытулак. Усім адмаўляюць, і яму ў тым ліку адмовілі ў статусе бежанца — і ў Дэпартаменце міграцыі, і ў гарадскім судзе, і ў апеляцыйным”, — апісаў сітуацыю праваабаронца.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
За апошнія дні з Грузіі выправаджана больш за сотню замежнікаў, сярод іх беларусы
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕС перавысіла 15 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка



