Тры пенсіянеры загінулі на пажары ў Слуцкім раёне

23 жніўня, Позірк. Пра гібель на пажары ў Слуцкім раёне (Мінская вобласць) трох пенсіянераў паведаміў Следчы камітэт.
Як адзначаецца, трагедыя адбылася ўвечары 22 жніўня ў адным з дамоў вёскі Гольчычы. Пры тушэнні агню работнікамі МНС выяўленыя целы 61-гадовай гаспадыні жылля, яе 66-гадовай сястры і іх 63-гадовага знаёмага.
“У цяперашні момант разглядаецца некалькі версій узнікнення пажару, асноўная з якіх — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулыя вялі асацыяльны лад жыцця і раней неаднаразова траплялі ў поле зроку праваахоўнікаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Усяго, паводле даных МНС, за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 22 чэрвеня па 6:00 23 чэрвеня) у Беларусі на пажарах загінулі чатыры чалавекі. Яшчэ адно жыццё (жанчыны 1972 года нараджэння) агонь забраў у вёсцы Старая Рудня Жлобінскага раёна (Гомельская вобласць).
З пачатку 2026 года на пажарах загінула 358 чалавек — на 6,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га (337).
Гл. таксама:
У Пружанскім раёне на пажары загінуў 5-гадовы хлопчык, які знаходзіўся дома адзін

- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася амаль на 5% — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за два тыдні яе добраахвотна пакінула 50 беларускіх грамадзян, прымусова — сама меней чатырыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка

