Мігранты 150 дзён запар штурмуюць беларуска-латвійскую мяжу
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 22 жніўня 2026 года ў 19:07

22 жніўня, Позірк. Латвія 150 дзён запар фіксуе спробы мігрантаў нелегальна перайсці на яе тэрыторыю з Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз масіву аператыўных звестак Дзяржаўнай памежнай аховы балтыйскай краіны.
З 25 сакавіка па 21 жніўня ведамства зафіксавала 9.974 спробы незаконнага пераходу мяжы (у сярэднім 66 штосутачна).
З 1 студзеня па 24 сакавіка (83 дні) такіх спробаў было 141 (сярэднесутачны паказчык — менш за 2), агулам з пачатку года — 10.115 (43 у дзень).
11 і 20 жніўня памежная служба Латвіі выявіла першыя два тунэлі, выкапаныя з боку Беларусі.
10 жніўня ў Латвіі пачалася аперацыя Vilkatis (“Ваўкалак”). Заяўленая мэта — скараціць паток мігрантаў, якія незаконна перасякаюць мяжу з боку Беларусі.
У суме суседнія краіны ЕС, паводле падлікаў “Позірку”, з пачатку 2026 года зафіксавалі 11.723 спробы незаконнага пранікнення на сваю тэрыторыю па-за пунктамі пропуску (без уліку звестак па Польшчы за 21 жніўня, яны будуць апублікаваныя 23 жніўня). На долю Латвіі прыйшлося 86,2%, Літвы — 10,5% (1.231), Польшчы — 3,2% (377).
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта паклікалі.

- Палітыка, ЭканомікаВячорка: Важна, што Вашынгтон акуратны ў зняцці санкцый — не здымае з вайсковых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў запасы прампрадукцыі на складах выраслі больш чым удвая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства


