Жыхар Аршанскага раёна затрыманы за незаконную перавозку 1,5 тоны каляровага металу
23 жніўня, Позірк. Аб затрыманні кіроўцы за незаконную перавозку металу паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Менскай вобласці.
Адзначаецца, што 22 жніўня каля 21:45 супрацоўнікі ДАІ спынілі ў Барысаўскім раёне, на 462-м км аўтадарогі М-1 Брэст — Мінск — мяжа РФ, мікрааўтобус “Фіят”.
“За рулём знаходзіўся 40-гадовы жыхар Аршанскага раёна (Віцебская вобласць). Пры аглядзе транспартнага сродку інспектары выявілі каля 1,5 тоны лому каляровых металаў. Суправаджальных дакументаў на груз мужчына не меў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Затрыманы, як паведамляецца, “патлумачыў, што скупляў метал у Мінску і вёз у Оршу”.
“Для далейшага разбіральніцтва кіроўца дастаўлены ў Барысаўскі РУУС”, — адзначылі ў ДАІ.
Гл. таксама:
МУС прадухіліла вываз у “суседнюю краіну” 15 тон металу
МУС спыніла вываз у “суседнюю дзяржаву” чарговай партыі металу
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа тыдзень колькасць вакансій для замежнікаў павялічылася амаль на 5% — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



