Кантэнт старонкі ў сацсетцы Х экс-амбасадара Польшчы Міхальскага ў Беларусі прызнаны “экстрэмісцкім”

3 кастрычніка, Позірк. Кантэнт старонкі Artur Michalski у сацыяльнай сетцы Х прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі” на падставе рашэння суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 25 верасня, вынікае з абноўленага пераліку на сайце Міністэрства інфармацыі.
Старонка належыць былому амбасадару Польшчы ў Беларусі Артуру Міхальскаму (2018–2023), які цяпер займае пасаду ўпаўнаважанага польскага міністра замежных спраў па супрацы з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы (Брэсцкая вобласць) 30 верасня прыняў аналагічнае рашэнне ў дачыненні да змесціва старонак у той жа сацсетцы вядомага адваката Марыі Колесавай-Гудзілінай і мастачкі і актывісткі Марыі Аніміі.
З пачатку падзей 2020 года рэжым Аляксандра Лукашэнкі стаў прызнаваць “экстрэмісцкімі матэрыяламі” разнастайны кантэнт, які не супадае з наратывам афіцыйнай прапаганды, у тым ліку інтэрнэт-рэсурсы сваіх палітычных апанентаў, незалежных СМІ ды інш.
За “распаўсюд экстрэмісцкай прадукцыі” (арт. 19.11 КаАП) грамадзян караюць штрафам у памеры 10–30 базавых велічыняў (400–1.200 рублёў), грамадскімі працамі ці арыштам на тэрмін да 15 сутак.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2025 года найбольш падаражэлі какава-парашок, кава і курсы аўтакіравання (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову снежня 2025 года Польшча зафіксавала ў 2,5 раза менш спробаў парушэння мяжы з Беларусі, чым за той жа перыяд 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаРост рознічнага тавараабароту запаволіўся да 7,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лістапада прамвытворчасць скарацілася на 1,7%, год таму быў рост на 5,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
