Чарговыя тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя 30 сакавіка на ўсходзе Беларусі
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 31 сакавіка 2026 года ў 17:13
31 сакавіка, Позірк. Дзевяць тэмпературных рэкордаў зафіксавана 30 сакавіка на беларускіх метэастанцыях, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і даступных архіўных даных Белгідрамета.
Максімумы абноўленыя ў гарадах на ўсходзе краіны. Ва ўсіх выпадках папярэднія экстрэмумы пратрымаліся два гады.
Найцяплей было ў Магілёве і Сянно — 19,5 градуса вышэй за нуль (ранейшыя рэкорды — 19,2 і 18 градусаў адпаведна).
Перакрытыя максімумы ў Віцебску — 19,4 (17,1), Касцюковічах — 19,2 (18,4), Мсціславе — 19 (16,5), Слаўгарадзе — 19 (18,5), Оршы — 18,8 (17,4), Горках — 18,2 (16,5) і Езярышчы — 17,6 (16,5).
Абсалютны рэкорд дня выстаяў (23 градусы ў 2024 годзе ў Брэсце).
31 сакавіка, паводле прагнозу Белгідрамета, чакаецца ад 8 градусаў на захадзе да 18 — на ўсходзе краіны. Калі прагноз апраўдаецца, лакальныя тэмпературныя рэкорды ўпершыню за апошнія 12 дзён перапісаныя не будуць: цяперашнія складаюць ад 21,6 градуса ў Вілейцы да 27,2 градуса ў Лельчыцах (зафіксаваныя ў 2024 годзе).
- Палітыка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 2,5 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале аб’ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў скараціўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі да 11,25% — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым адмоўнае сальда замежнага гандлю склала 75,8 млн долараў, месяцам раней яно было дадатным станоўчым — 154 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка


