На вучэннях АДКБ у Беларусі адпрацавана дастаўка гуманітарнай дапамогі насельніцтву — Мінабароны
15 кастрычніка, Позірк. Арганізацыю “бяспечнага транзіту транспартных сродкаў” і “бесперашкодную дастаўку гуманітарнай дапамогі насельніцтву” адпрацавалі падраздзяленні АДКБ у межах вучэнняў “Непарушнае братэрства — 2026”, паведамляе Міністэрства абароны.
Таксама ўдзельнікі манеўраў “адбілі напад умоўнага праціўніка на калону з гуманітарным грузам”.
Адзначаецца, што ахова калоны “ажыццяўлялася пад узмоцненым прыкрыццём, у тым ліку з паветра”, “разведка маршруту праводзілася з выкарыстаннем БПЛА”, былі задзейнічаны “бронетранспарцёры, мабільная агнявая група, а таксама сродкі радыёэлектроннай барацьбы”.
Пра пачатак вучэнняў Мінабароны паведаміла 11 кастрычніка. Тэрміны іх правядзення не называюцца.
Адзначалася, што ў Віцебску будуць праходзіць камандна-штабныя вучэнні “Непарушнае братэрства — 2026” (Калектыўныя міратворчыя сілы АДКБ), у Старых Дарогах (Мінская вобласць) — спецыяльныя вучэнні “Бар’ер — 2026” (сумесныя фарміраванні радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, а таксама медыцынскага забеспячэння).
У АДКБ уваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан. Армянскія ўлады замарозілі ўдзел краіны ў арганізацыі і заявілі пра магчымы выхад з блока. Ерэван абвінаваціў арганізацыю ў бяздзейнасці падчас карабахскага канфлікту з Азербайджанам, а асобных членаў — у тым, што яны “планавалі вайну” супраць Арменіі разам з Баку.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны.

- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаЗа 9 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі USB-назапашвальнікі, запалкі і білеты на электрычкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — верасні сельгасвытворчасць вырасла на 4,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаДзяржслужба занятасці аднавіла публікацыю даных аб колькасці вакансій для замежнікаў, яна працягвае расці (падрабязней)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка


