Мілінкевіч: Прэмія імя Быкава зноў будзе штогадовай
4 кастрычніка, Позірк. Адраджэнне прэміі “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава — гэта сімвал таго, што беларусы “не згінуць, будуць адзін аднаго падтрымліваць”, заявіў “Позірку” ініцыятар стварэння гэтай узнагароды, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях рэалізацыі еўрапейскага выбару, канцлер “Вольнага беларускага ўніверсітэта” Аляксандр Мілінкевіч.
“Гэтае мерапрыемства — вельмі сімвалічнае. Беларусы ўвесь час кажуць: нам трэба адраджацца, адраджаць культуру, мову, гісторыю. А мы адраджаем нібы сціплую прэмію, але яна настолькі сімвалічная, што, я лічу, будзе жыць і тады, калі нас не будзе”, — сказаў Мілінкевіч, выступаючы 3 кастрычніка ў Варшаве на цырымоніі ўручэння прэміі музычнай групе NaviBand.
“Я скажу пра вайну, — дадаў ён. — Украінцы змагаюцца за нашу і вашу свабоду, яны героі. Яны адстойваюць права цывілізацыі перамагчы антыцывілізацыю. Але і ў Беларусі ідзе вайна, гібрыдная, паўзучая анэксія нашай краіны”.
Паводле яго слоў, “гэтая анэксія паставіла мэтай” знішчэнне беларусаў, бо “[прэзідэнт Расіі Уладзімір] Пуцін не хоча, каб былі і ўкраінцы, і беларусы як народы, не хоча, каб былі гэтыя краіны”.
“Самае важнае, калі мы хочам, каб краіна адрадзілася, — гэта не страціць дух, не страціць сілу волі. Бо калі мы ў сябе не будзем верыць, то не будзе і Беларусі, не будзе ні палітычных, ні эканамічных перамог”, — адзначыў палітык.
У каментары “Позірку“ ён пацвердзіў, што прэмія зноў будзе ўручацца штогод: “Вядома, калі мы адзін раз адрадзілі, і больш не правядзем, сорам будзе. Будзем лепш рыхтавацца. Мы ў апошнюю хвіліну па розных прычынах пачалі, але ўсё роўна цёпла атрымалася”.
“Адзіным, што цяжка”, Мілінкевіч назваў немагчымасць у цяперашняй сітуацыі публічна прысуджаць прэмію людзям, якія знаходзяцца ў Беларусі. “Гэта, вядома, для прэміі вельмі дрэнна, — удакладніў ён. — Мы не можам сказаць, што чалавек Х сёння ўзнагароджваецца і нічога пра яго не паведаміць. Але я веру, што гэта скончыцца”.
Заснавальнік прэміі таксама паведаміў, як удалося вырашыць пытанне вырабу статуэткі, якая раней адлівалася кожны год: “Замовілі! Знайшлі форму! Яна была трохі пашкоджаная, зрабілі. Вельмі добра, што ёсць, бо яшчэ шмат скульптурак можна зрабіць. Яна прыгожая, гістарычная, чалавек разам з птушкай ляціць — і гэта выдатна”.
“Мы жывем у жудасны, але вельмі важны для беларускай культуры час. Важны ў тым сэнсе, што калі Беларусі, калі нашай краіне баліць, то творчыя людзі адчуваюць гэта ў сэрцы. І нараджаюцца новыя творы — кнігі, песні”, — сказаў у сваю чаргу на цырымоніі ўручэння прэміі адзін з лідараў узнагароджанага гурта NaviBand Арцём Лук’яненка.
Беларусы, паводле яго слоў, з’яўляюцца сведкамі ўздыму нацыянальнай культуры. “Але шкада, што яна ўздымаецца не дома. Гэта вельмі важны момант — адчуваць цяпер, што нашай культуры як ніколі патрэбна падтрымка. Таму што менавіта ў нашай культуры і ёсць той самы код свабоднай, квітнеючай Беларусі, пра якую мы ўсе марым”, — адзначыў музыка.
Прэмія “За свабоду думкі” імя Васіля Быкава была заснаваная ў 2008 годзе і ўручалася цягам 11 гадоў. Як заяўлялася, узнагарода ўручаецца людзям, якія ўнеслі “асаблівы ўклад у развіццё беларускай культуры, захаванне нацыянальнай гісторыі”. Пры выбары лаўрэата “ацэньваецца яго актыўная жыццёвая пазіцыя і канкрэтныя вынікі дзейнасці на ніве адраджэння Беларусі і дэмакратыі ў краіне”.
Раней прэмія імя Быкава ўручалася народным паэтам Беларусі Рыгору Барадуліну і Нілу Гілевічу, пісьменніку Уладзіміру Арлову, рок-музыканту Лявону Вольскаму, мастакам Алесю Пушкіну і Аляксею Марачкіну, паэту і палітыку Уладзіміру Някляеву і іншымі грамадскім дзеячам вядомым як у Беларусі, так і за яе межамі.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій у Беларусі вырасла за год амаль на 20% — ЕЭК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка